Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пачала атрымліваць якасную нафту зь Беларусі


Ва ўкраінскім прадпрыемстве «Укртранснафта» паведамляюць, што пачалі атрымліваць якасную нафту зь Беларусі, але далейшы яе транзыт у эўрапейскія краіны пакуль не аднавілі.

«Учора мы накіравалі тэлеграму аб гатоўнасьці аднавіць транзыт нафты па нафтаправодзе „Дружба“», — паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе прадпрыемства.

Напярэдадні ў другой палове дня зь лінейнай вытворча-дыспэтчарскай станцыі «Мазыр» у сыстэму нафтаправодаў «Дружба» у кірунку Ўкраіны пачала паступаць нафта зь якаснымі паказчыкамі, што адпавядаюць норме.

«Чыстая нафта мусіць замясьціць ранейшую няякасную сыравіну», — падкрэсьлілі ў прэсавай службе.

Папярэдне гаворка ішла аб неабходнасьці замяшчэньня 400 тысяч тонаў нафты. Раней прадугледжвалася, што транзыт праз Украіну можа быць адноўлены да 18 траўня. Але ва Ўкраіне не выключаюць, што гэта адбудзецца на некалькі дзён раней.

26 красавіка Ўкраіна спыніла транзыт расейскай нафты па сваёй галіне нафтаправоду «Дружба». У той жа дзень беларускае ААТ «Гомельтранснафта Дружба» склікала ў Менску экстраныя перамовы кіраўнікоў нафтратранспартных кампаніяў у сувязі са спыненьнем транзыту і пагрозай поўнага спыненьня «Дружбы».

У перамовах удзельнічалі кіраўнікі чатырох нафтатранспартных кампаній: ААТ «Гомельтранснафта Дружба» (Беларусь), ААТ «Транснефть» (Расея), PERN S. A. (Польшча) і АТ «Укртранснафта» (Украіна). На сустрэчы абмяркоўваліся толькі тэхнічныя праблемы. Пытаньні кампэнсацыі не ўзьнімаліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG