Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Карпатах загінулі беларускія турысты

абноўлена

У Верхавінскім раёне Івана-Франкоўскай вобласьці з абрыву ў раку Чорны Чарамош з вышыні 30-40 мэтраў абрынуўся аўтамабіль зь беларускімі турыстамі. Тры чалавекі загінулі. Гэта 23 і 28 гадовыя жанчыны і 29-гадовы мужчына.

Як паведамілі Свабодзе ў паліцыі Івана-Франкоўскай вобласьці, інфармацыю аб здарэньні аб 11.02 паведаміў відавочца.
Ва ўпраўленьні Дзяржаўнай службы ў надзвычайных сытуацыях Івана-Франкоўскай вобласьці ўдакладнілі, што ў аўто знаходзіліся 23 асобы, у тым ліку 22 грамадзіна Беларусі і адзін (кіроўца машыны) – грамадзянін Украіны. 11 беларусаў шпіталізавалі ў Верхавінскую лякарню. Адзін у вельмі цяжкім стане, іншыя з траўмамі сярэдняй цяжкасьці. Зьніклых няма.

Як паведамілі БелаПАН у консульскай службе пасольства Беларусі ва Ўкраіне, на месцы ДТЗ загінулі тры чалавекі — Яўген Іваноў 1990 года нараджэньня, Тамара Ашухіна 1991 года нараджэньня і Ангеліна Юшкевіч 1996 года нараджэньня.

Выратавальнікі паднялі з вады пашкоджаны аўтамабіль «ГАЗ-66». Знайшлі целы загінулых. У выратавальных працах удзельнічаюць 12 адзінак тэхнікі і 51 чалавек. Як паведамляе паліцыя, вадзіцель кіраваў аўтамабілем у стане алькагольнага ап'яненьня. Ён не пацярпеў.

Напярэдадні, 5 траўня, пад час узыходжаньня на гару Вухаты Камень, у гэтым жа раёне Івана-Франкоўшчыны, траўмаваўся яшчэ адзін беларус — 33-гадовы мянчук. Ратавальнікі змаглі дабрацца да месца здарэньня толькі праз тры гадзіны пасьля атрыманьня паведамленьня, а ўжо ўвечары беларуса перавезьлі ў бліжэйшае паселішча і шпіталізавалі з траўмай нагі ў Верхавінскую лякарню. Іншыя 16 турыстаў зь беларускай групы прадоўжылі свой маршрут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG