Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пункт пропуску «Брузгі» закрылі праз бомбу

абноўлена

Беларуска-польская мяжа ля памежнага пункту «Брузгі»
Беларуска-польская мяжа ля памежнага пункту «Брузгі»

У пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы знайшлі бомбу часоў Другой усясьветнай вайны, піша БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Дзяржпагранкамітэта Антона Бычкоўскага.

«Паводле інфармацыі польскага боку, у пункце пропуску «Кузьніца Беластоцкая» падчас яго рэканструкцыі была знойдзена бомба часоў Другой усясьветнай вайны. Польскі бок спыніў афармленьне як на ўезд, так і на выезд усіх відаў транспарту. Вядуцца мерапрыемствы па арганізацыі бясьпекі. У сувязі з гэтым пункт пропуску «Брузгі» не функцыянуе да аднаўленьня работы пункта пропуску на сумежным баку», – распавёў Антон Бычкоўскі.

Ён параіў беларусам, якія плянуюць свае паездкі ў польскім напрамку, улічваць гэтую інфармацыю і пры магчымасьці выбіраць іншыя пункты пропуску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG