Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС прыгразіла караць за алькаголь 9 траўня за рулём і ў грамадзкіх месцах


9 траўня 2018 году ў Беларусі ДАІ затрымала 103 нецьвярозых кіроўцаў. Сёлета такіх можа быць болей, — прагназуюць у МУС.

«Ніякіх патураньняў на ўжываньне алькаголю ў грамадзкіх месцах 9 траўня ня будзе, такія факты будуць адразу спыняцца. Калі толькі гэтае месца не адмыслова прызначанае і абсталяванае належным чынам», — сказаў журналістам палкоўнік Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Дзьмітры Кур’ян.

Падпалкоўнік Станіслаў Салавей, які прадстаўляе ДАІ, заявіў, што ў Дзень Перамогі будзе ўзмоцнены кантроль за станам кіроўцаў.

«Летась на тэрыторыі ўсёй краіны 9 траўня былі выяўленыя 103 кіроўцы, якія ў нецьвярозым стане селі за руль. У звычайныя дні гэтая лічба складае 40–50 чалавек. Міліцэйская статыстыка паказвае, што чым больш выходных дзён, тым больш людзі дазваляюць сабе расслабіцца. Таму неабходна быць пільнымі. Калі хтосьці такія факты назірае, трэба абавязкова паведамляць пра гэта», — адзначыў прадстаўнік ДАІ.

У сувязі з правядзеньнем сьвяточных мерапрыемстваў да Дня Перамогі 9 траўня з 9.00 да 13.00 і з 17.00 да 24.00 у Менску будзе забаронены рух усіх відаў транспарту

  • на ўчастках праспэкту Незалежнасьці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова,
  • вуліцы Захарава ад праспэкту Незалежнасьці да Першамайскай вуліцы,
  • вуліцы Кісялёва ад праспэкту Незалежнасьці да Чырвонай вуліцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG