Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Другі прэзыдэнт з другім падбародзьдзем». Як «фаташопяць» новага кіраўніка Казахстану


Уладзімір Пуцін і Касым-Жомар Такаеў. Зьлева — фота Reuters, справа — з афіцыйнага казахскага сайту
Уладзімір Пуцін і Касым-Жомар Такаеў. Зьлева — фота Reuters, справа — з афіцыйнага казахскага сайту

Афіцыйныя фота дзейнага прэзыдэнта Казахстану Касым-Жомара Такаева апрацоўваюць у графічным рэдактары, каб згладзіць маршчыны і прыбраць другое падбародзьдзе, заўважыў журналіст RFE/RL.

На фота з сустрэчы з амбасадарам ЗША Ўільямам Мозэрам бачна, што рэтушуюць толькі Такаева. На ўсіх дасьледаваных фота бачна, што ў Такаева рэтушуюць толькі твар і падбародзьдзе, а іншыя часткі цела не зьмяняюць.

Уільям Мозэр і Касым-Жамар Такаеў. Зьверху: фота Reuters. Зьнізу: афіцыйнае фота
Уільям Мозэр і Касым-Жамар Такаеў. Зьверху: фота Reuters. Зьнізу: афіцыйнае фота

65-гадовы Такаеў з 20 сакавіка замяніў на пасадзе прэзыдэнта 79-гадовага Нурсултана Назарбаева. Такаеў зьяўляецца кандыдатам ад улады на прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане, прызначаныя на 9 чэрвеня, каб падтрымаць курс папярэдніка.

Уладзімір Пуцін і Касым-Жамар Такаеў. Зьверху: фота ТАСС. Зьнізу: афіцыйнае фота
Уладзімір Пуцін і Касым-Жамар Такаеў. Зьверху: фота ТАСС. Зьнізу: афіцыйнае фота

Такаеў — не адзіны кіраўнік дзяржавы, якога «фаташопяць». Раней моцным рэдагаваньнем фота прэзыдэнта «праславіўся» Ўзбэкістан. Таксама заўважна рэтушуюць фота кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG