Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць паведамленьні пра замінаваныя будынкі ў Менску. З пачатку году было заведзена 19 крымінальных справаў за «фальшывыя паведамленьні пра небясьпеку».
Саўка:
Страшнае дзела.
Захацеў я
Пару наскоў купіць.
І ў тарговы цэнтр «Галерэя» пайшоў.
І, слышыш ты, Грыша?
Ай-яй-яй-яй-яй!
Там міну іскалі,
І я астаўся без наскоў.
Грышка:
Дзіўная справа!
Я надаўна
Купіў на цягнік квіток.
Хацеў зматацца ў Вільню на пару дзён.
А на вакзале -
Ай-яй-яй-яй-яй!
Міну шукалі
І ачапілі ўсё.
Рэфрэн (разам):
У Мінску
Ўсё па-сьвінску.
Ад навінаў
Стыне кроў.
У Мінску
Шукаюць міну.
Саўка:
Паеду я лучшэ ў дзярэўню, Грышка,
Будзь здароў!
Грышка:
Справа такая -
Ўсе шукаюць
Дзёрзкіх мінёраў тых.
Шукаюць, шукаюць
І хочуць аддаць пад суд.
Саўка:
А знаеш што, Грыша?
Ай-яй-яй-яй-яй!
Пачэму-та мне кажэцца,
Што іх так і не найдут.