Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін лічыць, што Зяленскі мог бы вярнуць украінскі пашпарт Саакашвілі


Жнівень 2005 году. Міхаіл Саакашвілі і Ўладзімір Пуцін.
Жнівень 2005 году. Міхаіл Саакашвілі і Ўладзімір Пуцін.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін лічыць, што новаабраны прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі мог бы вярнуць украінскі пашпарт былому прэзыдэнту Грузіі і экс-кіраўніку Адэскай абласной адміністрацыі Міхаілу Саакашвілі.

«Што тычыцца свабодаў, у гэтым сэнсе лепш пачаць нават не з Расеі і расейцаў, а, дапусьцім, з грузінаў ці з былых грузінаў. Напрыклад, было б справядліва вярнуць украінскі пашпарт чалавеку, які ў мінулым быў грузінам, а сёньня лічыць сябе ўкраінцам, маю на ўвазе Саакашвілі Міхаіла Мікалаевіча», — сказаў Пуцін.

У канцы ліпеня 2017 году прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб спыненьні грамадзянства Ўкраіны Міхаілу Саакашвілі, па паведамленьнях, праз сьвядомае прадстаўленьне ілжывых зьвестак пры набыцьці ўкраінскага грамадзянства. Саакашвілі 10 верасьня 2017 трапіў на тэрыторыю Ўкраіны, не прайшоўшы памежнага кантролю.

12 лютага 2018 Міхаіла Саакашвілі затрымалі ў адным з рэстаранаў у цэнтры Кіева, а затым Дзяржаўная памежная служба і Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны заявілі, што па працэдуры рэадмісіі яго вярнулі ў Польшчу — краіну, адкуль ён у верасьні 2017 «прыбыў, парушыўшы ўкраінскае заканадаўства». З Польшчы Саакашвілі паехаў у Нідэрлянды.

Саакашвілі, былы прэзыдэнт Грузіі, экс-кіраўнік Адэскай вобласьці раней заяўляў Настоящему времени, што хоча вярнуцца ва Ўкраіну і падаў хадайніцтва аб зьняцьці зь яго забароны на ўезд ва Ўкраіну.

«Я павінен мець права вярнуцца ў свой дом, у Кіеў. Я абавязкова так і зраблю», — заявіў Саакашвілі. Палітык ў 2015 годзе атрымаў украінскае грамадзянства і стаў кіраўніком Адэскай абласной адміністрацыі. Але праз два гады сваім указам прэзыдэнт Парашэнка пазбавіў яго грамадзянства Ўкраіны пасьля адстаўкі, а Саакашвілі забаранілі ўезд на ўкраінскую тэрыторыю да 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG