Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жалезнае братэрства, якое не ржавее» — афіцыйная рэакцыя на візыт Лукашэнкі ў Кітай

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Кітая Сі Цзіньпін падчас сустрэчы ў Пэкіне. 16 траўня 2017 году
Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Кітая Сі Цзіньпін падчас сустрэчы ў Пэкіне. 16 траўня 2017 году

25 красавіка Аляксандар Лукашэнкі сустрэўся ў Пэкіне са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Па яе выніках быў падпісаны шэраг дакумэнтаў, у тым ліку міжурадавае пагадненьне аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў, пагадненьне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе, канцэпцыя правядзеньня Форуму па рэгіянальным супрацоўніцтве і разьвіцьці ў рамках ініцыятывы «Пояс і шлях», а таксама мэмарандумы аб узаемаразуменьні паміж беларускімі і кітайскімі ведамствамі, паведамляе БелаПАН.

Кітай заўсёды можа разьлічваць на падтрымку беларускага боку ў любой сфэры. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са Сі Цзіньпінам, перадае БЕЛТА.

«Сёньня ў кантэксьце абвастрэньня гандлёвых супярэчнасьцей і нежаданьня некаторых краінаў бачыць Кітай моцным асабліва бачна, хто зьяўляецца сапраўдным сябрам, як прынята гаварыць у Кітаі, усепагодным. У Беларусі ніколі не было і ня будзе сумненьняў у правільнасьці выбраных вамі ініцыятыў. Кітай заўсёды можа разьлічваць на нашу падтрымку ў любой сфэры, як і мы заўсёды ўпэўненыя ў падтрымцы з вашага боку», — падкрэсьліў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў 2018 годзе гандаль паміж краінамі дасягнуў амаль $ 4,5 млрд. У тым ліку экспарт беларускіх прадуктаў за год вырас у 4,5 разы.

У сваю чаргу Сі Цзінь Пін назваў узорным праектам супрацы індустрыяльны парк «Вялікі камень» і адзначыў, што гатовы пашырыць двухбаковыя адносіны. Ён таксама прадэманстраваў макеты футбольнага стадыёну і басейна, якія мяркуе падарыць Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка таксама сустрэўся з намесьнікам старшыні КНР Ван Цішанем, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта. Ван Цішань падкрэсьліў, што паміж «лідэрамі Беларусі і Кітая і краінамі ў цэлым усталявалася жалезнае братэрства, якое ніколі не ржавее».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG