1990 год, яшчэ савецкая Беларусь, толькі другі па ліку «Чарнобыльскі шлях». Але стрымаць народны пратэст ужо немагчыма: дзясяткі тысяч людзей зьбіраюцца ў цэнтры Менску, над натоўпам ня толькі «чарнобыльскія», але і палітычныя лёзунгі. Прысутныя слухаюць Зянона Пазьняка.
Зянон Пазьняк — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, археоляг, мастацтвазнаўца, фотамастак, паэт. У 1988 годзе адкрыў для беларускай і ўсясьветнай грамадзкасьці масавыя пахаваньні ахвяраў сталінізму ў Курапатах. Адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі» і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Старшыня дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня.
У 1996-м празь перасьлед уладаў пакінуў Беларусь, цяпер жыве ў Нью-Ёрку. Ад таго часу ў Беларусі ня быў. З 1999 году зьяўляецца старшынём Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.
Аўтар фота — Сяргей Чырык