Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі шлях. Фота 1989 — 2018 гадоў

2019 год стане першым за 30 гадоў, калі у сталіцы Беларусі ня будзе вулічнай акцыі з нагоды ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Свабода згадвае, як Чарнобыльскі шлях праходзіў на менскіх вуліцах.

Дата 26-га красавіка мае ня толькі экалягічны аспэкт, але і палітычны: шэсьці і мітынгі да гадавіны аварыі адбываліся ў Беларусі штогод з 1989-га па 2018-ты.

Іх удзельнікі патрабавалі большай увагі да праблемы забруджаных тэрыторыяў, лёсаў людзей і давалі палітычную ацэнку падзеям, зьвязаным з аварыяй на ЧАЭС і ліквідацыяй яе наступстваў. Свабода згадвае, у якіх умовах адбываліся «Чарнобыльскія шляхі».

У публікацыі выкарыстаныя фатаздымкі з грамадзкага вэб-архіву «Вытокі».

XS
SM
MD
LG