Упраўленьне Рассельгаснагляду па Санкт-Пецярбургу, Ленінградзкай і Пскоўскай абласьцях выявіла новую схему незаконнага ўвозу сьвежых яблыкаў зь Беларусі ў Расею.
19 красавіка на фітасанітарным кантрольным посьце «Далосцы» Себескага раёну Пскоўскай вобласьці падчас надгляду машыны інспэктары выявілі часова забароненыя да ўвозу ў Расею яблыкі.
Садавіну везьлі безь фітасанітарных сэртыфікатаў. Яе запакавалі ў чорныя скрынкі і завалілі мяхамі з бульбай. Паводле Рассельгаснагляду, усяго перавозілася:
- 4 тоны яблыкаў;
- 5 тонаў бульбы.
На бульбу фітасанітарны сэртыфікат быў.
Яблыкі зьнішчылі, парушальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці.