Грышка:
Плача Парашэнка,
І Зяленскі плача.
Саўка:
Радам Цімашэнка,
Як кузьнечык, скача.
Плача Парашэнка,
Распрашчаўся з власьцью.
Грышка:
А Зяленскі выйграў,
Плача ён ад шчасьця.
Выбары, дэбаты,
Спрэчкі кандыдатаў...
Саўка:
Нету ў нас такога,
Нам яно ня нада!
Грышка:
Плача Парашэнка,
І Зяленскі плача.
Саўка:
Гэта Ўкраіна,
Там народ гарачы.
Грышка:
А ў нас - суботнік.
А ў нас - парадак.
Разам:
Узрыхлілі почву,
Насадзілі градак.