Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас выбухаў на Шры-Ланцы загінулі 156 чалавек, зь іх 35 замежнікаў


На месцы аднаго з выбухаў
На месцы аднаго з выбухаў

У выніку сэрыі выбухаў у гатэлях і каталіцкіх цэрквах на Шры-Ланцы загінулі 156 чалавек, сярод іх — 35 замежнікаў, распавялі ў паліцыі.

Колькасьць ахвяраў шасьці выбухаў у гатэлях і цэрквах на Шры-Ланцы павялічылася да 156 чалавек, пацьвердзілі ў паліцыі. Пра гэта са спасылкай на дадзеныя супрацоўнікаў мясцовых праваахоўных органаў у Twitter паведаміла агенцтва AFP. Сярод загінулых, як удакладнілі суразмоўцы агенцтва, 35 замежнікаў.

Яшчэ больш за 400 чалавек атрымалі раненьні.

Грамадзянамі якіх менавіта дзяржаваў яны зьяўляліся, пакуль не паведамляецца.

Пра тое, што сярод загінулых у сэрыі нападаў на Шры-Ланцы ёсьць грамадзяне іншых дзяржаваў раней казаў міністар эканамічных рэформаў рэспублікі Харша дэ Сілва. Мясцовых жыхароў ён заклікаў захоўваць спакой і не выходзіць з дому.

21 красавіка ў Шры-Ланцы адбыліся шэсьць выбухаў: тры выбухі ў гатэлях, і яшчэ тры — у цэрквах. Аб’ектамі атакі сталі тры дарагія гатэлі ў сталіцы (Cinnamon Grand, Shangri-La і Kingsbury) і тры царквы ў гарадах Каломба, Нэгомба і Батыкалоа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG