Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Вэнэсуэлы


Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла аб увядзеньні санкцый супраць 34 танкераў, якімі валодае ці кіруе вэнэсуэльская дзяржаўная нафтавая кампанія PDVSA.

Гэтыя танкеры дастаўляюць нафту за межы рэгіёну.

PDVSA — асноўная крыніца даходаў для бюджэту Вэнэсуэлы.

Акрамя таго, уведзеныя санкцыі супраць двух кампаній, якія займаюцца пастаўкамі вэнэсуэльскай нафты на Кубу, і танкера, які належыць ім.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс паабяцаў узмацніць ціск на рэжым Нікаляса Мадура, а таксама на Кубу, якая аказвае яму падтрымку.

Паводле Пэнса, які выступіў ва ўнівэрсытэце Райса ў Х’юстане, больш увагі будзе нададзена таму, каб даходы ад продажу нафты не траплялі ў рукі Мадура.

Гаворка можа ісьці аб узмацненьні жорсткасьці санкцый адносна нафтавага і фінансавага сэктараў Вэнэсуэлы.

«Злучаныя Штаты працягнуць аказваць увесь магчымы дыпляматычны і эканамічны ціск, каб дамагчыся мірнага пераходу да дэмакратыі», — адзначыў віцэ-прэзыдэнт ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG