Лукашэнка зьвяртаецца да бедных
Відавочная апэляцыя да, як ён лічыць, свайго электарату, то бок да людзей зь нізкімі даходамі: выхавацелек дзіцячых садкоў, пэнсіянэраў, інвалідаў. Прычым, у форме папулісцкай рыторыкі 1990-х гадоў. Як дапамагчы людзям з абмежаванымі магчымасьцямі? Вельмі проста. Абавязаць бізнэсоўцаў браць іх на працу.
Калі праблема ў жанчыны, якая нараджае дзіця, ІТ-шнікі мусяць дапамагаць, на 3D-прынтэрах друкаваць сэрца, кажа Аля… https://t.co/w5TcdvLwWT
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.4.2019
Пра Беларусь як ІТ-краіну і друк цяляці на 3D-прынтэры
Парк высокіх тэхналёгій стаў прыкладам сучасных тэхналёгій для ўсяго сьвету, кажа Лукашэнка, прадэманстраваў шлях разьвіцьця для дзяржавы, дзе няма радовішчаў вуглевадародаў.
«Пры гэтым наўрад ці штучны інтэлект заменіць чалавека. Да якой бы ІТ-краіны мы не імкнуліся, чалавечая праца будзе запатрабаваная, а ўжо кампутар будзе яму дапамагаць. Іншыя — мацерныя і нямацерныя паняцьці — ня трэба перабольшваць, чалавек заўсёды будзе на вяршыні піраміды. Замест каровы цяля ніхто не народзіць, замест жанчыны таксама ніхто гэта ня зробіць. Дзіцёнка на 3D-прынтэры не надрукуеце...», — кажа Лукашэнка.
Лукашэнка заяўляе: робат ніколі не заменіць чалавека. Зашмат, кажа, разважаем пра ІТ, «сами уже роботами стали», а… https://t.co/o21Dex6R72
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.4.2019
Пра пэнсіянэраў
Як падтрымаць пэнсіянэраў? Вельмі проста. Няхай працуюць на пэнсіі.
«Пляваць, што яны там скажуць»
Аляксандар Лукашэнка чарговы раз пацьвердзіў сваю стаўленьне да рынкавай эканомікі. Напачатку ён выказаўся за прыярытэт «буйных прадпрыемстваў і вытворчасьцяў», а пра малы і сярэдні бізнэс сказаў — «гэта тарбэшнікі і мяшочнікі». Потым заявіў: «Загуляліся ў рынак і дэмакратыю ў эканоміцы» (нібыта рынак і дэмакратыя — гэта нешта страшнае і крамольнае).
«Баімся, што нас будуць крытыкаваць недзе на Ўсходзе ці на Захадзе, што мы, маўляў, няправільнымі мэтадамі рэгулюем цэны... Пляваць, што яны там скажуць». Такое даволі доўгае выказваньне пра стрымліваньне росту цэнаў сьведчыць, што актыўна ідзе выбарчая кампанія і Лукашэнка ўзмацняе элемэнты папулізму ў сваёй рыторыцы.
Лукашэнка спрачаецца з уласнай паперкай: зачытваў два шляхі, як даць працу людзям з інваліднасьцю, і раптам сказаў,… https://t.co/rVEwiQzv4P
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.4.2019
Пра заробак «па пяцьсот»
«Мы дасягнулі прыкладна 500 даляраў сярэдняга заробку, — сказаў Лукашэнка. — Далей рухацца будзем разам, наперадзе тыя, хто хоча зарабляць больш, мы заклалі толькі мінімальны ўзровень. Іншых, хто ня можа гэта зрабіць самастойна, трэба падцягваць — выхавацелі, настаўнікі. Плюс ня варта забывацца, што ад заробку тых, хто працуе, залежыць дабрабыт пэнсіянэраў. І калі чалавек здаровы, трэба даць яму працаваць столькі, колькі ён хоча і можа».
Лукашэнка кажа пра настаўнікаў: Гэты бедны настаўнік не можа пайсьці пачысьціць недзе боты і падзарабіць
Выступ як перадвыбарчы ролік
Дзіўна, што вялікі сюжэт прысьвечаны цэнам, хоць цяпер інфляцыя як раз невялікая. Здаецца, што гэта — перадвыбарчы ролік. Такі стары, прымітыўны перадвыбарчы папулізм, з 1990-х гадоў.
Папрок на адрас Міністэрства гандлю — не мае рацыі. Бо найбольш як раз растуць рэгуляваныя цэны.
А на самой справе «па пяцьсот» было толькі ў сьнежні, пасьля заробкі зноў упалі — за люты было «па 453,87» #agl19 https://t.co/kiT1zs3oHj
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.4.2019
«Загуляліся ў рынак і дэмакратыю»
«Трэба паскарацца», — загадаў Лукашэнка ўраду. Беларусь — індустрыяльная краіна, іншай альтэрнатывы няма. Мадэрнізацыя стратэгічных прадпрыемстваў мусіць быць цалкам завершаная ў 2020 годзе, — канстатаваў ён.
Інфляцыя — у межах 5%. Інакш нават высокі заробак пры неадэкватных цэнах будзе заўсёды нездавальняючым. Ад імя народа цэнаўтварэньне мусяць кантраляваць прафсаюзы — як мінімум 20 найважнейшых таварных пазыцый.
«Загуляліся ўжо ў рынак і дэмакратыю», — заявіў Лукашэнка.
Вельмі ўдалая кропка адліку для параўнаньня — пачатак 1990-х гадоў, калі краіна перажывала сапраўды цяжкі крызіс.
Лукашэнка адзначае, што справа не ў памерах заробкаў, а ў цэнах. Задача — інфляцыя ня больш за 5%. А праблемы з таг… https://t.co/WlzskXRHTG
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.4.2019
Ня верыць у «тарбэшнікаў»
Лукашэнка кажа, што ўладзе давялося з руінаў уздымаць эканоміку, цалкам разбураную ў пачатку 1990-х. Яна і надалей будзе будавацца на аснове прадпрыемстваў-гігантаў, якія забясьпечваюць працоўныя месцы і задачу на імпартазамяшчэньне. Магутнасьць і слава краіны — гэта магутныя вытворцы. Ён не асабліва верыць у «драбнату», «тарбэшнікаў» і сярэдні бізнэс, якія маюць права на жыцьцё, але ня варта рабіць на іх асноўную стаўку.
Магутнасьць народу ў моцных буйных вытворчасьцях, кажа Лукашэнка, а заклікі «мелкота пусть работает» яго не цікавяц… https://t.co/VaXzkMa7YC
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.4.2019
Гучаць намёкі на тое, што значных эканамічных рэформаў больш ня будзе: будуць буйныя прадпрыемствы, а ўмовы прадпры… https://t.co/O5Pva9P7Pq
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.4.2019
Пра прыярытэты
«За параўнальна кароткі час Беларусь заняла цьвёрдую пазыцыю ў сучаснай геапалітычнай сыстэме, падпарадкаваную перадусім нацыянальным інтарэсам, — адзначыў Лукашэнка.— Нацыянальная бясьпека, дабрабыт народу і годнае месца ў сьвеце — асноўныя прыярытэты сёньняшняй дзяржавы».
Кажа пра вынікі 25 год кіраваньня
Мяркуючы па ўсім, Лукашэнка, у выглядзе пасланьня, спрабуе падвесьці вынікі свайго 25-гадовага кіраваньня дзяржавай. Вельмі ўдалая кропка адліка для параўнаньня - пачатак 1990-х гадоў, калі краіна перажывала сапрыды цяжкі крызыс.
«Мы стварылі сваю краіну»
Выступ пачаўся. Лукашэнка кажа пра незалежнасьць Беларусі. Кажа, што станаўленьне беларускага сувэрэнітэту праходзіла ў цяжкіх умовах: «Мы стварылі сваю краіну, мірную, стабільную і вельмі прыгожую».
Лукашэнка згадвае, што гісторыя Беларусі пачалася больш як тысячу гадоў таму, а таксама згадвае пра будучае 75-годз… https://t.co/vjXQ3bhfeu
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.4.2019