Лукашэнка прыйшоў на выступ, грае гімн. Слухаць Лукашэнку сабраліся 106 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, 53 чальца С… https://t.co/QzeU8KyQfZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.4.2019
Вось-вось пачнецца пасланьне Аляксандра Лукашэнкі да народу і Нацыянальнага сходу — #agl19 https://t.co/2ofNMupK0l… https://t.co/SB7iU6lV7k
— Радыё Свабода (@svaboda) 19.4.2019
Пасланьне адбываецца перад другім турам выбараў ва Ўкраіне, на якіх Лукашэнка адкрыта падтрымлівае дзейнага прэзыдэнта Пятра Парашэнку, выказваецца супраць галасаваньня за тэлезорку Ўладзіміра Зяленскага (да якога, кажуць, ён сам падобны).
Ад самога Лукашэнкі цяпер чакаюць абвяшчэньня прынамсі адных выбараў: цягам году мусяць прайсьці і парлямэнцкія, і прэзыдэнцкія. Нейкія зь іх могуць быць прызначаныя на 1 сьнежня. Таксама ва ўладзе абмяркоўваюць магчымасьць рэфэрэндуму — Лукашэнка прапаноўваў памяняць Канстытуцыю, але не сказаў, як.
Ад Лукашэнкі ў пасланьні можна чакаць згадкі іншых актуальных праблемаў: гандлёвы і нафтагазавы канфлікты з Расеяй, адсутнасьць росту заробкаў да «па пяцьсот» (і нават падзеньне), знос крыжоў у Курапатах, запрашэньне ў Брусэль…
Перад сёньняшнім пасланьнем Свабода пагутарыла з палітолягам Юрыем Чавусавым. Ён кажа, што Лукашэнка цяпер будзе фактычна выступаць як кандыдат у прэзыдэнты — і яму не ўпершыню ісьці на выбары без праграмы і без нагоды абяцаць зьмены.
Былы лідэр АГП Анатоль Лябедзька заклікаў Лукашэнку выступіць у іншым фармаце: пайсьці ў жывы эфір і адказаць на пытаньні ад простых беларусаў. Лукашэнка не адказаў на выклік, але Лябедзька заявіў, што галоўнай мэтай закліку было тое, каб самі беларусы агучвалі пытаньні ўладам.
Леташняе пасланьне Аляксандра Лукашэнкі доўжылася 1 гадзіну і 20 хвілінаў. Чакалася, што на ім Лукашэнка абвесьціць рэфэрэндум аб зьмене Канстытуцыі, але гэтага ня здарылася. Тады Лукашэнка камэнтаваў пратэсты ў Армэніі і сумняваўся ў гісторыі БНР, абураўся працай Мінэнэрга (пасьля гэтага звольнілі кіраўніка «Белэнэрга», а затым міністра энэргетыкі).
У 2017 годзе Лукашэнка ў пасланьні расказваў, як «вешалі Мясьніковіча», як «высах Макей» і як сын Мікалай сьпіць на ўроках. Палітолягі казалі, пасланьне было сумным і кансэрватыўным.
1 сакавіка Лукашэнка выступаў з 7-гадзіннай «Вялікай размовай з прэзыдэнтам». Мы сабралі сур’ёзныя выказваньні і забаўныя цытаты, спыталі пра транзыт улады.