Увечары 16 красавіка ў Маладэчне з вышыні ўпаў 15-гадовы падлетак, піша БелТА. Сьледчы камітэт высьвятляе акалічнасьці здарэньня.
Вядома, што падлетак упаў з даху будынка, які не функцыянуе, на тэрыторыі прадпрыемства ў Маладэчне. Хлопца шпіталізавалі, пра здарэньне ў надзвычайныя службы паведамілі яго знаёмыя.
Сьледчыя высьвятляюць, як арганізаваны доступ да будынка, якія меры былі прынятыя, каб пабочныя асобы не траплялі ў будынак. Праводзіцца праца з бацькамі і законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх. Прызначылі судова-мэдычную экспэртызу.