На дадзены момант у Беларусі жыве 1886 зуброў, піша Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.
Цяпер у Беларусі створана 11 мікрапапуляцый зубра: Белавеская, Барысаўска-Бярэзінская, Азеранская, Налібоцкая, Палеская, Асіповіцкая, Азерская, Лясковіцкая, Найдзянская, Краснаборская, Дзятлаўская.Апошнюю мікрапапуляцыю стварылі ў 2018 годзе, яна налічвае 20 зуброў.
Найбольшая мікрапапуляцыя – Белавеская, якая налічвае 567 зуброў. Найменшая – Барысаўска-Бярэзінская, яна налічвае 19 зуброў.
Ад 2017 году колькасьць зуброў у Беларусі павялічылася на 107 адзінак.
Зубр мае статус «аднаўляльны від», ён унесены ў міжнародную Чырвоную кнігу. У Беларусі зубр ахоўваецца з 1946 году.