Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П’яны гарадзенец пагражаў падарваць сябе, патрабаваў самалёт і 2 млн даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Увечары 15 красавіка ў гарадзенскую міліцыю патэлефанаваў мужчына, які пагражаў, што ўчыніць выбух у жылым доме ў мікрараёне Фолюш і заб’е сябе, расказвае УУС Горадзенскага аблвыканкаму.

Міліцыя сьцьвярджае, што мужчына 1978 году нараджэньня быў нецьвярозы падчас тэлефанаваньня. Каб не адбылося выбуху, ён патрабаваў 2 мільёны даляраў і самалёт.

Супрацоўнікі міліцыі не знайшлі ў кватэры мужчыны ніякай выбухоўкі. Сьцьвяржаецца, што на пагрозы яго «падштурхнуў алькаголь». Прававая ацэнка такім дзеяньням пакуль ня дадзеная.

За «заведама непраўдзівае паведамленьне пра небясьпеку» паводле ч.1 арт. 340 КК РБ можа пагражаць штраф, арышт, абмежаваньне волі на тэрмін да 3 гадоў або да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Калі ад паведамленьня былі цяжкія наступствы або шкода ў буйным памеры, або калі паведамленьне ладзілася групай асобаў паводле папярэдняй змовы, або калі чалавек рабіў гэта паўторна, паводле ч.2 арт. 340 КК РБ можа пагражаць ад 3 да 7 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG