Чатыры дні каля вёскі Любашкі ў Берасьцейскай вобласьці шукалі двухгадовага Ваню Валошына. Хлопчык са шматдзетнай сям'і зьнік з падворку а 15.00 у сераду, 10 красавіка. Пошукавы атрад "Анёл" арганізаваў у вёсцы штаб і сабраў для пошукаў сотню валянтэраў з розных гарадоў.
Цела хлопчыка знайшлі ў мэліярацыйным канале у дзьвюх кілямэтрах ад месца зьнікненьня каля вёскі Галоўчыцы. Знайшоў валянтэр, які ўпершыню ўдзельнічаў у пошуках.
Цела хлопчыка знайшлі ў мэліярацыйным канале у дзьвюх кілямэтрах ад месца зьнікненьня каля вёскі Галоўчыцы. Знайшоў валянтэр, які ўпершыню ўдзельнічаў у пошуках.