Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніклага тры дні таму Ваню Валошына знайшлі мёртвым


Месца, дзе быў знойдзены зьніклы хлопчык
Месца, дзе быў знойдзены зьніклы хлопчык

Зьніклага 10 красавіка ў Камянецкім раёне двухгадовага Ваню Валошына знайшлі сёньня мёртвым. Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацвердзіў кіраўнік пошукавага атраду «Анёл» Сяргей Коўган.

Хлопчыка выявілі ў мэліярацыйным канале. Яго цела знайшоў валянтэр атраду «Анёл», які ўпершыню ўдзельнічаў у пошуках.

Ваня Валошын, якому 1 год 11 месяцаў, выйшаў з дому ў вёсцы Люба́шкі ў Камянецкім раёне на Берасьцейшчыне ўдзень 10 красавіка. Маці Вані зьвярнулася ў міліцыю ў 21:00. Яна расказала, што сын выйшаў з дому каля 15:00 і не вярнуўся дахаты. З таго часу ягонае месцазнаходжаньне было невядомае.

На пошукі дзіцяці адразу рушылі міліцыянты, ратаўнікі, памежнікі, вайскоўцы. Сёньня ў пошуках хлопчыка ўдзельнічалі 93 валянтэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG