Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёнданская паліцыя затрымала Джуліяна Асанжа ў амбасадзе Эквадору


Джуліян Асанж, 2017
Джуліян Асанж, 2017

Улады Эквадору пазбавілі заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа прытулку ў амбасадзе ў Лёндане і дазволілі паліцыі зайсьці ў будынак амбасады, дзе яго і затрымалі.

Падставай для затрыманьня, паведаміла паліцыя Лёндану, стала парушэньне Асанжам рэжыму вызваленьня пад заклад у 2012 годзе.


У амбасадзе Эквадору Асанж правёў 7 гадоў.

Грамадзянін Аўстраліі Джуліян Асанж заснаваў WikiLeaks ў 2006 годзе. Празь некалькі гадоў на партале былі апублікаваныя тысячы сакрэтных дакумэнтаў ЗША пра хаду вайны ў Аўганістане і Іраку, у тым ліку аб інцыдэнтах, зьвязаных з расстрэлам мірных жыхароў. У ЗША за несанкцыянаваную публікацыю дакумэнтаў Дзярждэпартамэнта аўстралійцу пагражае працяглы турэмны тэрмін, а патэнцыйна — і сьмяротнае пакараньне, прадугледжанае законам аб шпіянажы.

Хоць сам Асанж і яго адвакаты лічылі гэтыя абвінавачваньні палітычнымі, некалькі краінаў (апошняй была Францыя) пасьлядоўна адмаўляліся даць яму палітычны прытулак.

Выдачы Асанжа акрамя ЗША таксама дамагалася Швэцыя, адкуль, як асьцерагаецца сам Асанж, ён таксама мог быць экстрадаваны ў ЗША.

Летам 2010 года ў Швэцыі пачалося сьледзтва ў дачыненьні да Асанжа. Абвінавачваньне было па крымінальным артыкуле (за сэксуальны гвалт), таму пасьля пачатку сьледзтва па запыце швэдзкіх праваахоўных органаў на аўстралійца быў выпісаны ордэр, які патрабуе яго арышту ў любой краіне Эўропы, а яго самога затрымалі ў Лёндане.

Пасьля затрыманьня Асанж быў вызвалены пад заклад, пасьля чаго здолеў схавацца на тэрыторыі амбасады Эквадора ў Лёндане, дзе і знаходзіцца з лістападу 2012 году. Эквадор прадаставіў Асанжу палітычны прытулак, але пакінуць тэрыторыю амбасады за апошнія гады яму так і не ўдалося.

У 2017 годзе швэдзкае крымінальнае расьсьледаваньне было спынена, але брытанскі ордэр на арышт за парушэньне ўмоваў яго вызваленьня застаецца ў сіле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG