Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаражэлі бананы, патаньнелі агуркі. Белстат распавёў, як зьмяніліся цэны ў сакавіку


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Таксама падаражэлі капуста і цыбуля. Інфляцыя ў Беларусі ў сакавіку запаволілася і склала 0,4%.

Сярод прадуктаў харчаваньня ў сакавіку найбольш патаньнелі сьвежыя агуркі (на 22,88%), вінаград (на 6,87%), салёны селядзец (на 3,31%), курыныя яйкі (на 3,22%), паведамляе БелТА са спасылкай на Белстат.

Найбольш падаражэла сьвежая белакачанная капуста — на 55,05%, рэпчатая цыбуля — на 15,81%, бананы — на 8,75%, прасяныя крупы — на 8,29%.

У цэлым прадукты харчаваньня і безалькагольныя напоі падаражэлі на 0,4%. Тытунёвыя вырабы зрабіліся даражэйшыя на 0,21%, алькагольныя напоі — на 0,05%.

Адзеньне патаньнела на 0,11%, абутак падаражэў на 1,98%. Паліва і гаруча-змазачныя матэрыялы падняліся ў кошце на 2,61%.

Сярод паслуг больш за ўсё патаньнела страхаваньне легкавых машынаў — на 1,59%.

На 1,9% даражэйшыя зрабіліся квіткі ў музэі. На 1,5% падаражэлі паслугі пасажырскага транспарту ў аўтамабільных міжгародніх зносінах, на 1,3% — паслугі па рамонце абутку, на 1,1% — паслугі па рамонце жыльля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG