Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі былога пасла Літвы ў Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Вільні затрыманы былы амбасадар Літвы ў Расеі, генэральны дырэктар Літоўскай асацыяцыі палат гандлю, прамысловасьці і рамёстваў Рымантас Шыдлаўскас.

Як паведамляе партал Delfi са спасылкай на сьледчыя органы, Шыдлаўскаса і яшчэ двух чалавек абвінавачваюць у атрыманьні хабару ад грамадзяніна Расеі. У абмен на хабар былы дыплямат нібыта паабяцаў абяцаў спрыяць атрыманьню расейцам шэнгенскай візы. Паводле дадзеных агенцтва BNS, грамадзянін Расеі, якога вінавацяць у даваньні хабару, таксама затрыманы, і гэта Рынат Насыраў, саўладальнік расейскага банку «Новый промышленный банк». Летась Цэнтральны банк Расеі адклікаў у гэтага банку ліцэнзію.

Шыдлаўскас доўгія гады ўзначальваў Консульскі дэпартамэнт Міністэрства замежных спраў Літвы. Амбасадарам у Расеі ён быў з 2002 па 2008 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG