Будынкаў № 4 і №8 па вуліцы Цітова ў Віцебску ўжо няма: два цагляныя дамы гарадзкой забудовы пачатку ХХ стагодзьдзя зьнесьлі ў сувязі з рэканструкцыяй Полацкай дарожнай разьвязкі.
Неўзабаве пад знос пойдзе і будынак №2 па вуліцы Цітова. Ахоўнага статусу гэтыя дамы ня мелі, хоць іхны ўзрост даўно сягнуў за 100 гадоў.
Усяго плянуецца зьнесьці 7 дамоў, якія трапілі ў зону будаўніцтва дарожнай разьвязкі. На перасяленьне жыхароў у іншыя кватэры аблвыканкам выдаткаваў 1 мільён рублёў.
На тое, каб захаваць помнікі віцебскай гісторыі, сродкаў не знайшлося.