Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ратавальнікі патушылі пажар у Чарнобыльскай зоне


У папярэднія гады ў Чарнобыльскай зоне неаднаразова ўспыхвалі пажары, да тушэньня якіх прыцягвалі авіяцыю (фота архіўнае)
У папярэднія гады ў Чарнобыльскай зоне неаднаразова ўспыхвалі пажары, да тушэньня якіх прыцягвалі авіяцыю (фота архіўнае)

А 7:00 3 красавіка ўкраінскія ратавальнікі патушылі пажар, які ўзьнік днём 2 красавіка ў Чарнобыльскай зоне адчужэньня, паведамляе Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.

2 красавіка ў Чарнобыльскай зоне адбылося ўзгараньне травянога насьцілу на некалькіх гектарах плошчы.

«Паводле стану на 17:00 пажар 30 адселеных паўразбураных будынкаў і травянога насьцілу на плошчы 20 гектараў у зоне адчужэньня паблізу пасёлку Палескае лякалізаваны», — паведамілі ўкраінскія ратавальнікі 2 красавіка.

На тушэньне пажару выяжджалі каля сотні ратавальнікаў і больш за 20 адзінак тэхнікі, у тым ліку самалёт і верталёт.

Пажары ў Чарнобыльскай зоне адчужэньня адбываюцца пэрыядычна — у асноўным гарыць сухая трава. Апошнія маштабныя пажары былі там улетку мінулага году, калі агнём ахапіла некалькі гектараў лесу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG