Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана на нафту дасягнула рэкорднага у 2019 годзе ўзроўню


Каціроўкі нафты дасягнулі 2 красавіка рэкорднага у 2019 годзе ўзроўню - больш за 69 даляраў за барэль маркі Brent.

Аналітыкі лічаць, што прычынай росту цаны зьяўляецца пэрспэктыва ўзмацненьня санкцый ЗША супраць Ірана, працяг перабояў з пастаўкамі з Вэнэсуэлы і скаардынаванае OPEC скарачэньне здабычы. Таксама на рынку стала менш асьцярог адносна запаволеньня попыту.

Пасьля поўня каціроўкі нафты Brent дасягнула 69 даляраў 30 цэнтаў. Некалькімі гадзінамі раней цана гэтага гатунку дасягала адзнакі 69,5 даляра, гэта самы высокі ўзровень ад сярэдзіны лістапада 2018 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG