Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм «Крышталь» беларускай рэжысэркі Дар’і Жук атрымаў расейскую кінапрэмію «Ніка»


Сцэна з фільму «Крышталь», рэжысэр Дар’я Жук
Сцэна з фільму «Крышталь», рэжысэр Дар’я Жук

На перамогу ў намінацыі «Лепшы фільм краін СНД і Балтыі» прадстаўнікі беларускага кінэматографу прэтэндавалі ўпершыню.

Супернікамі фільма «Крышталь» былі «Бэрлін-Акурган» узбэцкага рэжысэра Зульфікара Мусакава, «Ласкавая абыякавасьць сьвету» казаха Адыльхана Ержанава, «Мунабія» кыргызстанскага рэжысэра Таалайбека Кулмендзеева і «Выдатная карупцыя» Яўгена Дамаскіна (Малдова).

Дэбютная праца беларускай рэжысэркі Дарʼі Жук абышла чатыры карціны шорт-ліста намінацыі і была прызнаная лепшым рускамоўным дэбютам году.

Сусьветная прэм’ера «Крышталя» адбылася на міжнародным кінафэстывалі ў Карлавых Варах. Фільм узяў удзел больш як у 20 міжнародных кінааглядах у ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Аўстрыі, Гішпаніі, Швэцыі.

«Ніка» — нацыянальная кінапрэмія Расеі. Сёлета ўручацца ў 32-ы раз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG