Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвяткаваньне Дня Волі ў Горадні з вышыні. Фатафакт


Дзень Волі ў Горадні. Фота з дрону
Дзень Волі ў Горадні. Фота з дрону

Канцэрт адбываецца ў Калоскім парку. Ён дазволены гарадзкімі ўладамі.

23 сакавіка ў Горадні адбываецца сьвяткаваньне 101-годзьдзя незалежнасьці БНР. Арганізатары леташняга юбілею ля Опэрнага тэатру праз рознагалосьсі з адміністрацыяй Менску вырашылі перанесьці сьвяткаваньне ў Горадню.

Па словах аднаго з арганізатараў, Паўла Белавуса, ужо праз паўгадзіны пасьля пачатку сьвяточнага канцэрту ў Калоскім парку было каля 3000 тысяч чалавек. Іншы арганізатар, Эдуард Пальчыс, гаворыць пра 5000 удзельнікаў сьвята па стане на 14.30.

​За жывой трансьляцыяй сьвяточнага канцэрту вы можаце сачыць на сайце Свабоды, а таксама на нашых акаўнтах у сацсетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG