Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афрыцы ў выніку маштабных паводак загінулі сотні людзей, разбураныя хаты


Паводка ў Зымбабвэ, 18 сакавіка 2019 году
Паводка ў Зымбабвэ, 18 сакавіка 2019 году

Стыхія закранула перш за ўсё жыхароў Мазамбіка, Зымбабвэ і Малаві.

84 чалавекі загінулі ў афрыканскай краіне Мазамбік у выніку маштабнай паводкі, выкліканай цыклёнам 14 сакавіка. Як паведаміў прэзыдэнт краіны Фэліпэ Н’юсі, колькасьць загінулых можа дасягаць па меншай меры 1000 чалавек, паведамляе ВВС.

Больш за ўсё ад стыхіі пацярпеў партовы горад Бэйра з насельніцтвам больш за паўмільёна, дзе вялікай вадой Індыйскага акіяна і вятрамі разбураныя хаты і дарогі.

Іншыя афрыканскія краіны таксама пацярпелі ад цыклёну. Так, у суседнім Зымбабвэ загінулі сама меней 98 чалавек і яшчэ 217 прапалі бязь вестак.

У Малаві ў выніку паводкі, выкліканай дажджамі да таго, як цыклён абрынуўся на сушу, загінулі сама меней 122 чалавекі, паведамляе Reliefweb. Міжнародная арганізацыя «Лекары бязь межаў» паведаміла пра тысячы разбураных паводкай дамоў у горадзе Нсанджэ, на поўдні Малаві.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG