Блогер Nexta апублікаваў у сваіх тэлеграм-каналах паведамленьні студэнтам БНТУ: кіраўніцтва ўнівэрсытэту выпраўляе іншагародніх студэнтаў дадому з 23 да 26 сакавіка празь Дзень Волі.
З паведамленьняў вынікае, што студэнтам трэба будзе напісаць заяву на вызваленьне ад заняткаў. Знаходзіцца ў гэтыя дні ў інтэрнатах нібыта забаронена, «вярнуцца можна 26-га ўвечары».
Як сказаў Свабодзе Сьцяпан Пуціла, вядомы пад нікам Nexta, усе гэтыя паведамленьні пераслалі яму студэнты БНТУ.
Свабода спраўдзіла гэтую інфармацыю ў прарэктара БНТУ Юрыя Мікалайчыка:
«Ды не, не зьвязана гэта зь ніякім Днём Волі... І якія заявы? Упершыню пра гэта чую».