Лінкі ўнівэрсальнага доступу

49 чалавек застрэленыя ў нападзе на мячэці у Новай Зэляндыі

абноўлена

Людзі, якія перажылі напад на мячэць у Крайстчэрчы, 15 сакавіка
Людзі, якія перажылі напад на мячэць у Крайстчэрчы, 15 сакавіка

Удзень 15 сакавіка некалькі ўзброеных нападнікаў атакавалі дзьве мячэці ў горадзе Крайстчэрч у Новай Зэляндыі. Як перадае The Guardian, забітыя ня менш як 49 чалавек і параненыя ня менш як 20.

Такія лічбы агучыла прэм’ер-міністарка Новай Зэляндыі ДжасіндаАрдэн. Яна адзначыла, што такое «можна назваць толькі тэрарыстычным нападам». ​

Прэм’ерка назвала напад «беспрэцэдэнтным» і «адным з самых змрочных дзён» у гісторыі краіны. Ардэн дадала, што ахвярамі страляніны сталі ў тым ліку мігранты і ўцекачы — але «яны — гэта мы», падкрэсьліла яна, і такім злачынствам «няма месца ў Новай Зэляндыі».

Нападнікі ўварваліся ў мячэці, дзе былі дзясяткі чалавек. Перад мячэцямі паліцыянты знайшлі некалькі самаробных бомбаў, іх абясшкодзілі.

Паліцыя затрымала трох мужчын і жанчыну — меркаваных нападнікаў (мяркуецца, што іншых нападнікаў не было), у іх ліку аўстраліец.

Адзін з нападнікаў, 28-гадовы мужчына крайне правых поглядаў, вёў жывую відэатрансьляцыю нападу, а перад атакай апублікаваў маніфэст на 74 старонкі, у якім выказваў нянавісьць да мігрантаў.

Выезды з гораду закрытыя, таксама закрытыя школы і грамадзкія будынкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG