Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля расейскай мяжы ў беларуса знайшлі арсэнал стрэльбаў і патронаў


Belarus — Guns confiscated in Drybin district, 2019
Belarus — Guns confiscated in Drybin district, 2019

Міністэрства ўнутраных справаў расказала пра знаходку буйной схованкі агнястрэльнай зброі, патронаў і выбухоўкі.

47-гадовы мужчына з Дрыбінскага раёну меў незарэгістраваныя і прыдатныя да баявога ўжываньня:

  • некалькі паляўнічых стрэльбаў;
  • самаробны наразны карабін з аптычным прыцэлам;
  • вінтоўку Mauser;
  • 550 патронаў розных калібраў;
  • больш за 2 кг пораху.

Таксама ў мужчыны знайшлі запасныя часткі да зброі, пнэўматычныя пісталет і вінтоўку, сыгнальную ракету.

Уладальнік арсэналу сьцьвярджае, што не зьбіраўся выкарыстоўваць зброю «па прамым прызначэньні» — кажа, зьбіраў калекцыю доўгі час, у тым ліку ў час раскопак на месцах баявых дзеяньняў.

Адносна мужчыны распачалі крымінальную справу за незаконныя дзеяньні са зброяй (ч.2 арт. 295 КК РБ), яму пагражае да 7 гадоў турмы з магчымай канфіскацыяй маёмасьці.

Мужчыну таксама правяраюць на датычнасьць да іншых злачынстваў. Ягоны арсэнал выявілі падчас праверкі паведамленьня аб тым, што мужчына датычны да незаконнага паляваньня, але гэта не пацьвердзілася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG