Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карупцыйны рэкорд Беларусі ў 2018 годзе — 80 тысячаў эўра хабару


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На прэс-канфэрэнцыі 13 сакавіка намесьнік кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Валер Балабуеў агучыў статыстыку за 2018 год, піша БелТА.

  • Зарэгістравана эканамічных злачынстваў — 6300 (менш на 5,7% за 2017 год).
  • Найвялікшы хабар — 80 тысяч эўра.
  • Канфіскавана зь незаконнага абароту грошай і матэрыяльных каштоўнасьцяў — на 6,8 млн рублёў.
  • Прадухілена шкоды эканамічным інтарэсам дзяржавы — на 5,4 млн рублёў.

Паводле статыстыкі Белстату, у Беларусі ў 2017 годзе выявілі 2 выпадкі хабару на 10 тысячаў чалавек. У Расеі рэгістравалі 0,4 выпадка на 10 тысячаў.

Беларусь займае лепшыя за Расею пазыцыі ў дасьледаваньнях індэксу ўспрыманьня карупцыі і рэйтынгу вяршэнства права.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG