Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Boeing 737 Max 8 ня пусьцяць да сябе Брытанія, Францыя, Малайзія, Нарвэгія ды іншыя краіны


Да краінаў, якія пасьля нядзельнага крушэньня Боінгу 737 Max 8 кампаніі Ethiopian Airlines часова закрылі сваю паветраную прастору для самалётаў гэтага кшталту, дадаліся Брытанія, Францыя, Ірляндыя, Малайзія, Нарвэгія і Аман.

Раней забарону ўвялі Сынгапур, Кітай, Інданэзія і Этыёпія. ЗША не прыпынялі палёты, але патрабуюць ад Boeing абнавіць праграмнае забеспячэнне. Карпарацыя паабяцала зрабіць гэта ў бліжэйшы час.

«Гэта часовае прыпыненне, мы чакаем дадатковую інфармацыю, каб прааналізаваць рызыку далейшай эксплюатацыі Boeing 737 Max», — заявіў кіраўнік упраўленьня бясьпекі палётаў грамадзянскай авіяцыі Аўстраліі Шэйн Кармодзі. Упраўленьне шкадуе аб нязручнасьцях, якія могуць быць прычыненыя пасажырам, але лічыць прыярытэтным пытаньне бяспекі, цытуе яго заяву Ройтэрз.

Услед за Аўстраліяй авіяцыйныя ўлады Малайзіі абвясцілі аб забароне на ўваходжаньне ў паветраную прастору краіны самалётаў Boeing 737 Max 8 —«да асобага распараджэньня». Пазьней аб прыпыненні палётаў абвясьцілі і авіяцыйныя ўлады Брытаніі, назваўшы гэта захадамі засьцярогі.

Раней у аўторак стала вядома, што аналягічнае рашэньне прынялі авіяцыйныя ўлады Сынгапуру, а Кітай, Інданэзія і Этыёпія прыпынілі палёты Boeing 737 Max 8 напярэдадні, 11 лютага.

10 сакавіка самалёт Boeing 737 Max 8 авіякампаніі Ethiopian Airlines, які выконваў рэйс з Адыс-Абебы ў Найробі, пацярпеў крушэнне за 60 км на ўсход ад сталіцы Этыёпіі. Авіякатастрофа забрала жыцьці 157 чалавек, грамадзян 35 краін.

Гэтая катастрофа стала другім крушэньнем самалёта гэтага тыпу за паўгоду — у канцы кастрычніка 2017 году Boeing 737 MAX 8 інданэзійскай кампаніі Lion Air зваліўся ў мора неўзабаве пасля вылету з аэрапорта Джакарты. Загінулі ўсе 189 чалавек на борце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG