Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі выклікаў польскага пасла наконт «справы Бурага»


Ромуальд Райс, здымак ваеннага часу
Ромуальд Райс, здымак ваеннага часу

Міністэрства замежных спраў Беларусі занепакоілася рэабілітацыяй у Польшчы Рамуальда Райса («Бурага»). Раней сьцьвярджалася, што ён удзельнічаў у генацыдзе этнічна беларускага насельніцтва на Падляшшы.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Што сказалі ў МЗС?

  • «Злачынца, які асабіста аддаваў загады ўдзельнічаць у забойстве мірных жыхароў беларускіх вёсак на Падляшшы, ня можа быць абелены».
  • «Асаблівую занепакоенасьць» выклікалі заявы дасьледчыкаў, што «Буры» меў магчымасьць «спаліць ня 5, а значна больш беларускіх вёсак».

У выніку крывавага рэйду аддзелу «Бурага» ў студзені-лютым 1946 году згарэлі, часткова або цалкам, вёскі Залешаны, Волька, Шпакі, Зані, Канцавізна. Загінулі тады ад куль або ў полымі 79 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці ды 30 беларускіх фурманаў, якіх «Буры» перахапіў на шляху свайго крывавага рэйду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG