Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску ў рацэ патануў чалавек


Каля 21.45 у Сьвіслачы каля станцыі мэтро Першамайская патануў чалавек. Праз паўгадзіны ратавальнікі знайшлі ягонае цела.

Як даведалася Свабода на месцы здарэньня, каля 21.45 мужчына сярэдніх гадоў трапіў у раку.

«Я выходзіў з мэтро і пачуў гук вады», паведаміў сьведка Данііл Паважны.

Ён адразу выклікаў ратавальнікаў. Каля 22.20 вадалазы дасталі з ракі чалавека. Мэдыкі на месцы канстатавалі сьмерць.

«Я падаваў яму руку, але ён не рэагаваў. Хвілін пяць ён трымаўся на вадзе, а потым патануў», – дадаў Данііл.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG