Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч расказала Радыё Свабода пра чарговае паседжаньне свайго «Інтэлектульнага клюбу».
Яно мае адбыцца ў амбасадзе Літвы ў Менску 26 сакавіка. Тэма паседжаньня — «Цана кампрамісу». У паседжаньні возьмуць удзел
пісьменьнікі Альгерд Бахарэвіч і Віктар Марціновіч. Мадэратарам запрошаны літаратуразнавец Аляксандар Фядута.
«Мяне папракалі, што не запрашаю беларусаў — дык вось адразу тры будзе», — сказала Сьвятлана Алексіевіч.
Раней гасьцямі «Інтэлектуальнага клюбу» былі перакладчыца, паэтка, тэоляг Вольга Седакова, пісьменьнікі Ўладзімер Сарокін, Людміла Ўліцкая, Рута Ванагайце, рэжысэр Аляксандар Сакураў, палітоляг Станіслаў Бялкоўскі, дакумэнталіст і фатограф Ян Арт’юс Бэртран ды іншыя.
Сярод будучых гасьцей Сьвятлана Алексіевіч называла амэрыканскага гісторыка Тымаці Снайдэра і беларускага IT-бізнэсоўца Віктара Пракапеню.