Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатырох актывістаў апазыцыі аштрафавалі за акцыю салідарнасьці 26 лютага

абноўлена

Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы
Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы

Маю Навумаву аштрафавала судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Тацяна Акавітая, Леаніда Кулакова і Вольгу Мікалайчык — Вікторыя Шабуня.

Усім прысудзілі аднолькавыя сумы штрафу — 45 базавых велічыняў, альбо 1147,5 рубля.

1 сакавіка ў Менску праходзяць суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі «Свабоду палітвязьням», якая прайшла 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Паўла Севярынца затрымалі прэвэнтыўна да пачатку акцыі, ён пакараны 10 суткамі арышту.

Вольгу Мікалайчык затрымалі адразу ж пасьля акцыі, Леаніда Кулакова — 27 лютага, Маю Навумаву — 28 лютага. Усе гэтыя актывісты знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна, на суды іх прывезьлі толькі сёньня.

Арцёма Чарняка з Аляхновічаў пакаралі штрафам у 1020 рублёў (40 базавых велічыняў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG