Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шумчанка адрэагаваў на заяву Лукашэнкі: «Прадпрымальнікаў абклалі сьцяжкамі»


Анатоль Шумчанка (архіўнае фота)
Анатоль Шумчанка (архіўнае фота)

Анатоль Шумчанка, кіраўнік рады Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва», пракамэнтаваў выказваньні Лукашэнкі пра поўную свабоду, якую нібыта цяпер маюць прадпрымальнікі. Ён кажа, што сядзіць ля тэлевізара і ня ведае, што рабіць: ці то сьмяяцца, ці то плакаць.

«Свабода — гэта калі ёсьць упэўненасьць у будучыні і калі ты сам вызначаеш сваю будучыню. А дачыненьні з дзяржавай у цябе пабудаваныя на даверы.

А мы, прадпрымальнікі, ужо шмат гадоў гадоў кажам пра сваю будучыню, што яна ў нас ня вызначаная. Болей за тое, у пляне разьвіцьця бізнэсу яна нават небясьпечная» — лічыць Шумчанка.

Кіраўнік «Пэрспэктывы» дадае, што да поўнай свабоды беларускаму бізнэсу яшчэ вельмі далёка:

«Прадпрымальнікі абкладзеныя сьцяжкамі. І сюды ступіць нельга, і туды. Дык пра якую свабоду можна казаць?! Нам бы вельмі хацелася, каб усё было сапраўды так, як сказаў спадар Лукашэнка. Але ягоныя словы і рэчаіснасьць — розныя рэчы».

Пра прадпрымальнікаў кіраўнік беларускай дзяржавы сёньня сказаў так:

«Што тычыцца свабоды прадпрымальніцтва, больш нельга прыняць нейкіх рашэньняў. Поўную свабоду далі!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG