Лукашэнка спрабуе прыгадаць, на якое пытаньне ён адказваў Трусаву. Пасьля прыгадаў: законы прымаюцца 99% на расейск… https://t.co/6IBjsFozXv
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра беларускую мову як «фішку апазыцыі»
Алег Трусаў, якога на пасадзе старшыні Таварыства беларускай мовы замяніла Алена Анісім, узьняў моўнае пытаньне і праблему больш шырокага выкарыстаньня роднай мовы.
«Узарваць элемэнтарна проста — але потым доўгія гады давядзецца расхлёбваць, — адказаў Лукашэнка, параўнаўшы сытуацыю з эканомікай. — Мая мова — беларуская, але і расейская таксама. Гэта таксама наша мова, навошта адмаўляцца? Так гістарычна здарылася. У свой час была „фішка“ апазыцыі, калі Голубеў, Трусаў пачалі размаўляць па-беларуску. Але ж на кухні яўна на расейскую пераходзяць? Мова — прыкмета кожнага народа, трэба падтрымліваць, але ня трэба нічога фарсіраваць».
Лукашэнка адказвае на пытаньне @pressballby. Кажа, чытае газэту (як і «Народную волю»). Прызнаецца, што ў хакей гул… https://t.co/b07cMsPRj0
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра тое, што гэта кепска, што хакеісты не гуляюць летам — Лукашэнка кажа, хакеісты за лета набіраюць 15 кг, пасьля… https://t.co/n9hukCxLGC
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пытаньне Лукашэнку агучвае Гігін (кажа, нацыянальная ідэя — лёзунґ «За сильную и процветающую Беларусь). Згадвае,… https://t.co/Xp8x0zeD8k
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Нарэшце пра хакей
Прадстаўнік газэты «Прессбол» закрануў у размове з Лукашэнкам тэму хакею. Ён спытаў, што стаіць за незразумелай «супэрсэрыяй» паміж «Дынама» (Менск) і зборнай клюбаў экстралігі пад кіраўніцтвам галоўнага трэнэра «Юнацтва» Міхаіла Захарава.
«Нягледзячы на вялізную ўвагу, атрымліваем адваротны вынік: зборная вылецела з эліты, маладзёжка — таксама, „Дынама“ ў КХЛ бачылі, як згуляла, — адказаў Лукашэнка. — Таму я і прыдумаў сэрыю паміж „Дынама“ і зборнай клюбаў экстралігі: хто выйграе, той і будзе на наступны сэзон выступаць у КХЛ. А як інакш? Матываваныя хлопцы з унутранага чэмпіянату „вазілі“ тых дынамаўцаў, як толькі хацелі. Для мяне важна, што ёсьць патэнцыял. Прынамсі, шмат у каго з маладых хакеістаў зьявіўся шанец замест некаторых пагуляць на высокім узроўні. Нам да 2021 году, да хатняга чэмпіянату сьвету, кроў з носу трэба выйсьці ў эліту».
Нашае пытаньне. Валянцін Жданко пытае: у большасьці постсавецкіх краінаў ужо зьмяняліся кіраўнікі, недзе ад бацькі… https://t.co/QSQtGZ7nVR
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Першая Аляксандра Лукашэнкі рэакцыя на пытаньне аб зьмене ўлады #agl1 https://t.co/aAnhNfYIrv
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
«И вы тут в том числе страдаете, рассуждаете…». Зноў Лукашэнка кажа, што «наелся президенства», але ня хоча «загуби… https://t.co/Wq6gTAq3fc
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Але выставіць сваю кандыдатуру, каб не казалі, што «в трудную минуту свалил-сбежал» #agl1 https://t.co/7p2vbak7Rd
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Сваё пытаньне Аляксандру Лукашэнку задаў карэспандэнт Свабоды Валянцін Жданко.
Валянцін Жданко нагадаў, што сёлета 25 гадоў, як Лукашэнка прыйшоў да ўлады — амаль ва ўсіх постсавецкіх краінах за гэты час адбылася зьмена прэзыдэнтаў. Які са шляхоў «транзыту ўлады» імпануе яму — нязьменнасьць улады, зьмена Канстытуцыі, перадача пасады спадкаемцу?
«Абяцаю, што на той сьвет з прэзыдэнцкага крэсла мяне не панясуць, — сказаў Лукашэнка. — І дзеля сваіх дзяцей ня буду ўтрымліваць уладу і перадаваць у спадчыну — асабліва што тычыцца малодшага сына. Не хачу гаварыць, што я пакутую — ніхто і не паверыць. Я наеўся прэзыдэнцтва, і загубіць краіну дзеля асабістых амбіцый — на такое ніколі не пайду. Не зьбіраюся працягваць палітычнае жыцьцё за кошт іншых. Усё будзе нармальна, згодна з нашымі законамі. Але я не змагу ня вылучыць кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта, каб не абвінавацілі мяне ў баязьлівасьці, што зьбег».
Ён таксама заявіў, што не зьбіраецца перадаваць уладу ў спадчыну, а ад удзелу ў выбарах не адмовіцца:
«Я вылучу сваю кандыдатуру, можаце мяне не абіраць».
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ня супраць зьменаў у Канстытуцыю, асабліва ў частцы ўзмацненьня заканадаўчай улады. Паводле яго, якраз над гэтым цяпер працуюць «граматныя юрысты» і судзьдзі Вярхоўнага суду, але нейкіх вынікаў ён яшчэ не атрымаў. Але ламаць выбарчае заканадаўства цяпер, калі маюць адбыцца парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары, немэтазгодна, лічыць ён. Але пасьля гэтых кампаній — цалкам магчыма. «Разам будзем думаць, які закон закон пакінуць нашым дзецям», — сказаў Лукашэнка, зьвяртаючыся да Валянціна Жданко.
Лукашэнка кажа, яшчэ ня ведае, як можна памяняць Канстытуцыю дзеля транзыту ўлады #agl1 https://t.co/VB3kFJiaIJ
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка запрасіў дачку нашага журналіста Жданко, якая вучыцца ў Польшчы, распрацоўваць Канстытуцыю. Двух сыноў, я… https://t.co/WDGn80KGiP
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
І пра шапку Лукашэнка сказаў, што не купляў, а атрымаў у падарунак. Гаворка пра вось гэта https://t.co/uuw4u6tOwk… https://t.co/b6a6hOA2Lc
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Рыхтуецца прыняцьце новай Канстытуцыі
Адзіная вартая ўвагі палітычная навіна, якая прагучала з вуснаў Лукашэнкі, гэта інфармацыя пра тое, што рыхтуецца прыняцьце новай Канстытуцыі. Пакуль, праўда, незразумела, у якім кірунку яна павінна мяняцца. Камэнтары Лукашэнкі вельмі цьмяныя. Ці то нешта хавае, ці то пакуль сам не разумее, чаго хоча.
Лукашэнка рыхтуецца да перадачы ўлады
З адказу нашаму калегу Валянціну Жданко можна выдзеліць некалькі галоўных тэзісаў.
- На той сьвет мяне з прэзыдэнцкага крэсла не панясуць«. То бок Лукашэнка заяўляе, што ня будзе прэзыдэнтам да канца жыцьця. Тут няма чаго камэнтаваць. Застаецца толькі паверыць.
- Лукашэнка заяўляе, што сваім сынам перадаваць уладу ён таксама не зьбіраецца.
- Ужо рыхтуюцца зьмены ў Канстытуцыю. І гэта справа «не пяці гадоў», а значна больш кароткага тэрміну. Відавочна, цяперашні кіраўнік Беларусі вельмі пільна рыхтуецца да варыянту транзыту, пераходу ўлады.
З хакеем, кажа Лукашэнка, было жорстка, апошні раз твар клюшкай расьсяклі. #agl1 А як, сапраўды заўважна? https://t.co/Bm2sMkxLXB
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка кажа, прэзыдэнт Ірану Хасан Рухані — «новый относительно президент». Ён ва ўладзе са жніўня 2013 году… #agl1
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Працягваем #agl1 Эйсмант: Мы уже около двух с половиной часов работаем после перерыва… Лукашэнка: СКОЛЬКО МЫ РАБОТ… https://t.co/PQ5JORIZbR
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка разважае пра адносіны «наших опозиционных СМИ там, типа Свободы, Еврорадио, не говоря уже о Ярославе Рома… https://t.co/r8vE7o0TAg
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019