Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«98% беларусаў супраць аб’яднаньня з Расеяй». Лукашэнка выступае, мы цытуем і камэнтуем. ЖЫВЫ БЛОГ

А 10.30 1-га сакавіка пачалася другая «Вялікая размова з прэзыдэнтам» Аляксандра Лукашэнкі. Трансьляцыю праводзяць дзяржаўнае ТВ і радыё. Свабода дае цытаты ікамэнтары экспэртаў.

16:50 1.3.2019

Дракахруст: Гэта вельмі падобна на праекты Назарбаева і Аліева

Аналітык Свабоды Юры Дракахруст камэнтуе адказ Аляксандра Лукашэнкі на пытаньне Свабоды.

«Першае — не зусім зразумела. Гэта не ад яго залежыць у пэўным сэнсе. Ці вызначыў для сябе нейкі тэрмін, калі сыдзе?

Другое — колькі разоў казалася адваротнае. Можа жартам. А можа жартам гаварылася сёньня, што дзеці ня пойдуць у прэзыдэнты.

Даволі дзіўны аповед пра зьмену Канстытуцыі, маўляў, даў загад судзьдзям Канстытуцыйнага суду. Гэта не юрыдычнае, а палітычнае рашэньне, судзьдзі павінныя атрымаць заданьне, як трэба мяняць Канстытуцыю. Сам Лукашэнка ў 1996 годзе, калі прадстаўляў праект Канстытуцыі, сказаў — яго аўтар перад вамі. І ў палітычным сэнсе гэта так і было. І так і ёсьць.

Пытаньне — як бы Лукашэнка хацеў памяняць Канстытуцыю? Намёкі пра пераразьмеркаваньне ўлады вельмі падобныя на праекты Назарбаева і Аліева».

16:59 1.3.2019

Пысы пабіць

Лукашэнка — пра дыялёг дзяржаўных і незалежных СМІ: «Вось вам бы адзін аднаму пысы пабіць без мяне, а потым да мяне прыйсьці». «Пысы пабіў» Tut.by і БелаПАНу Сьледчы камітэт.

18:40 1.3.2019

Ці будуць пераемнікі і ці зьявіцца новая Канстытуцыя? Поўны тэкст адказу Лукашэнкі на пытаньні Свабоды

20:18 1.3.2019
XS
SM
MD
LG