Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«98% беларусаў супраць аб’яднаньня з Расеяй». Лукашэнка выступае, мы цытуем і камэнтуем. ЖЫВЫ БЛОГ

А 10.30 1-га сакавіка пачалася другая «Вялікая размова з прэзыдэнтам» Аляксандра Лукашэнкі. Трансьляцыю праводзяць дзяржаўнае ТВ і радыё. Свабода дае цытаты ікамэнтары экспэртаў.

12:35 1.3.2019

Напад на апазыцыю

Як толькі дайшоў да тэмы апазыцыі, дык адразу перайшоў да грубасьці, паабяцаў кінуць апазыцыю ў полымя.

12:36 1.3.2019

Сьвяткаваньня БНР-101 на стадыёне «Дынама» ня будзе

Лукашэнка выказаўся адносна пашырэньня выкладаньня па-беларуску ў школах, стварэньня беларускамоўнага ВНУ і сьвяткаваньня БНР-101.

«Так, мы, канечне адрозныя ад расейцаў... Ведаю, што адна з дэпутатаў ініцыюе такія пытаньні. Але я пагадзіўся з матывацыяй, што стварэньне такога ўнівэрсытэту немэтазгоднае — хапае мовы ў нашых ВНУ. Навошта акцэнтаваць на гэтым увагу? Не разумею.

Што тычыцца сьвяткаваньня БНР на „Дынама“, то такога ня будзе. Ідзіце на Бангалор, там абсталяванае месца на правядзеньне падобных акцый. Навошта лезеце на стадыён? Ня трацьце нэрвы, не ідзіце на канфрантацыю. 100-годзьдзе — вялікая дата, адсьвяткавалі. І ўсё, хопіць», — адзначыў ён.

12:43 1.3.2019

Пра Курапаты, лаву Клінтана і рэстарацыю «Поедем Поедим»

Аляксандар Лукашэнка таксама адрэагаваў на абвінавачаньні ў ігнараваньні Курапатаў. Усё выкарыстоўваецца ў прапагандысцкіх мэтах, заявіў ён.

«Там пахаваныя нашы людзі і асабіста мне ня хочацца варушыць косьці. Вы ўпэўненыя, што забівалі толькі пры Сталіне? Што не забівалі немцы габрэяў?

Прыляцеў Клінтан, лаўку паставіў. Разбурылі. Я сказаў, каб уначы па маёй камандзе аднавілі, каб супраць улады не плявузгалі.

І чаго так па-зьверску ставіцеся да прадпрымальнікаў, якія паставілі за паўкілямэтра рэстаран? Ну паглядзелі, пастаялі, успомнілі, зайшлі туды, выпілі па чарцы. Што ў гэтым дрэннага? Гэта ж ня супраць Курапатаў рэстаран!»

12:49 1.3.2019

Закручвае гайкі

Адказваючы на пытаньне журналіста «Эўрарадыё» Зьмітра Лукашука, дэкляраваў закручваньне гаек прынамсі па дзьвюх пазыцыях.

Ён публічна заявіў, што беларускамоўны ўнівэрсытэт ліцэнзію не атрымае. Маўляў, дастаткова беларускай мовы ў ВНУ. Вядома, што ўсяго каля 300 студэнтаў навучаюцца на беларускай мове.

І пазыцыя па сьвяткаваньні гадавіны ўтварэньня БНР. «На стадыёне Дынама гэтага ня будзе. Давайце зьбірацца на Бангалоры. 100 гадоў адзначылі, ладна». «Ладна» — у сэнсе на круглы юбілей далі адмысловы дазвол, для іншых датаў — на Бангалор.

12:54 1.3.2019

Пра нацыянальную ідэю і «Несьмяротны полк»

Лукашэнка прызнаўся, што ў Беларусі дагэтуль ніхто не сфармуляваў нацыянальную ідэю, якая б захапіла ўвесь народ.

«Няма ідэалёгіі, каб лягла на душу кожнаму», — сказаў ён, панаракаўшы на «махровы фармалізм» у гэтай справе з боку сваёй адміністрацыі.

Лукашэнка катэгарычна выступіў супраць капіяваньня расейскай патрыятычнай акцыі «Несьмяротны полк», паколькі нашмат раней была запачаткаваная кампанія «Беларусь памятае». У Маскве гэта толькі перанялі і выдалі за сваю ідэю.

13:09 1.3.2019

Шумчанка адрэагаваў на заяву Лукашэнкі: «Прадпрымальнікаў абклалі сьцяжкамі»

13:14 1.3.2019

Пра супрацу з Кітаем

У красавіку Аляксандар Лукашэнка плянуе візыт у Кітай, які, ягонымі словамі, стаў найважнейшым стратэгічным партнэрам Беларусі — асабліва на фоне праблемаў з пастаўкамі беларускай прадукцыі ў Расею.

Ён адзначыў, што высокімі тэмпамі растуць аб’ёмы інвэстыцый у вытворчасьць і спартыўную інфраструктуру (будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёну і басэйну), а ракетны комплекс «Палянэз» зьявіўся дзякуючы не расейскай, а кітайскай падтрымцы. Лукашэнка пахваліў Кітай, што супраца адбываецца без інтрыг і хітрыкаў, як гэта ўласьціва Расеі.

13:15 1.3.2019

Чужы полк

Цікавая пазыцыя па прапанове Дзерманта праводзіць публічна акцыю «Бессьмяротны полк».

Адказ фактычна — не. Тлумачэньне: «Бессьмяротны полк» — расейская ідэя, капіяваньне беларускай акцыі «Беларусь памятае», якая, паводле Лукашэнкі, існавала ў Беларусі здаўна.

Гэта не забарона, але выразны сыгнал грамадзтву і апарату — у нас свая акцыя, «полк» — расейская.

Лукашэнка катэгарычна супраць акцыі «Несьмяротны полк» у Беларусі

13:21 1.3.2019

Адцягвае ўвагу ад сацыяльных праблем

Пакуль усё верціцца вакол тэмы незалежнасьці, вонкавай пагрозы сувэрэнітэту, інфармацыйнай бясьпекі, разуменьня беларускай ідэнтычнасьці, ідэалёгіі. Гэта выгадна Лукашэнку. Бо адцягвае ўвагу ад пытаньня, якое сёньня найбольш хвалюе сярэдняга беларуса. А менавіта: беларуская сацыяльная мадэль прывяла ў тупік. Прамысловасьць памірае, у рэгіёнах няма працы. Сярэдні заробак 10 гадоў стаіць на адным месцы. Патрэбны перамены. Трэба нешта рабіць. Але на гэтае пытаньне ва ўладаў няма адказу. Таму лепш яго не абмяркоўваць.

13:27 1.3.2019

Пра амністыю капіталаў

Аляксандар Лукашэнка сказаў, што «сасьпеў» для амністыі капіталу. Адзіная праблема — каб не было «халастым стрэлам», калі дзелавыя колы пераканаюць, што гэта прынясе адпаведны эфэкт, то такі крок будзе зроблены.

«Легалізацыя грошай нават бяз сплаты працэнтаў або зь нейкім мізэрам», — сказаў ён.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG