Лукашэнку спыталі пра прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне (будуць у канцы сакавіка). Ён кажа, асабліва не разьбіраўся, а… https://t.co/F2Z7sXfVlY
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Запомніце гэты твіт, як кажуць. Людзі ў 1990-х, кажа Лукашэнка, кепска адрэагавалі на бандытызм, страляніну, таму в… https://t.co/zbzZ2LBHRj
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка перакананы, што ці то ў Польшчы, ці то ўжо ва Ўкраіне хочуць разьмясьціць ядзерную зброю #agl1 https://t.co/pwfHhuJRvq
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра Парашэнку і Зяленскага
Гаворачы пра ўкраінскія выбары Лукашэнка прызнаўся:
«Шмат трывогі, — прызнаўся Лукашэнка. — Не хачу, каб украінцаў чарговым разам выкарысталі ў якасьці разьменнай манэты. Тое, што адбываецца ва Ўкраіне, гэта жах. Пры тым, што людзі працуюць і вартыя добрага жыцьця. Плюс я як прэзыдэнт не хацеў бы, каб гэтая сытуацыя ўплывала на нас — 150 тысяч мы прынялі падчас канфлікту ў Данбасе. Некаторыя вярнуліся, але шмат і засталося».
Ён выказаў перакананьне, што прэзыдэнтам Украіны застанецца Пятро Парашэнка, які яшчэ не сказаў «апошняга слова». У фіналісты яму прарочыць Уладзімера Зяленскага.
«Слишком много национального эгоизма», кажа Лукашэнка пра ЭАЭС. Нават калі беларус будзе там старшыньстваваць, прар… https://t.co/lWVftP68Gb
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Прагноз і пажаданьне
Сэнсацыя. «Прэзыдэнтам будзе Парашэнка». Як бы прагноз, але можна ўспрыняць і як пажаданьне. Сапраўды для Лукашэнкі найлепшы кандыдат ва ўкраінскіх выбарах — Парашэнка. І гэта тэндэнцыя.
У Лукашэнкі былі выдатныя адносіны зь Юшчанкам і значна больш халодныя — зь Януковічам. Парадокс, але чым горшыя адносіны паміж Кіевам і Масквой, тым лепш для Лукашэнкі.
Ну і Парашэнка — гэта зразумела. Цімашэнка і Зяленскі — у значнай ступені «каты ў мяху».
ЛУКАШЭНКА ПАПРАСІЎ ПЕРАПЫНАК! Спаслаўся на Давыдзьку, перапынак 10 хвілін. Спытаў Давыдзьку, ці рабіць, зьбіраўся… https://t.co/5IFmuTJFso
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Сказаў «А», не сказаў «Б»
Лукашэнка кажа — «Я ня маю вялікіх надзеяў у справе Эўразійскага эканамічнага саюзу» і некалькі хвілін тлумачыць, якія там праблемы. Сказаўшы «А», застаецца сказаць «Б» і прызнаць, што Эўразійскі саюз не прыносіць беларускай эканоміцы ніякай карысьці, што ўступленьне туды было фактычна памылкай.
Пра нацыянальны эгаізм
«Вялікіх спадзяваньняў на Эўразійскі эканамічны саюз не ўскладаю», — заявіў Лукашэнка. Па яго словах, арганізацыя ўсё больш палітызуецца, тым часам як выняткаў не на карысьць Беларусі ўсё больш. Кожны з удзельнікаў паасобку намагаецца абысьці бар’еры ці заблякаваць рашэньні іншага — што супярэчыць самому духу інтэграцыі. «Занадта шмат нацыянальнага эгаізму», — канстатаваў ён, адзначыўшы, што ў рамках саюзу нічога не застаецца, як толькі спадзявацца на сябе.
Краіна, не расслабляйся, 15 хвілінаў прайшло, перапынак скончыўся. Зараз толькі Трусаў дойдзе (гэта рэальна агучылі… https://t.co/edFlL82Zca
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка заявіў, што спэцыяльна дамовіўся з Пуціным у Сочы (памятаеце, куды на 4 дні езьдзіў?) не абмяркоўваць пыт… https://t.co/bHzNgzwMtq
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка заявіў, што расейцы пастаўлялі ў Віетнам беларускія трактары пад відам расейскіх. Ня тое, каб ён пакрыўдз… https://t.co/Ih5z3EkTfk
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка пра просьбу да Расеі даць крэдыт на выплату крэдытаў у $600 млн — кажа, ну і ладна, калі што, дык і Эўроп… https://t.co/B2fiZMyCLu
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
На #agl1 ЯРАСЛАЎ!!!! 🥂 Той самы эканаміст Раманчук, да якога Лукашэнка зьвяртаўся большую частку папярэдняй «Вяліка… https://t.co/78QUSoOtPZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
«Прежде всего экономически». Гісторык кажа! #agl1 Кажа, сувэрэнітэт гэта пра кантроль над тэрыторыяй, а «независим… https://t.co/m6rj7oysQW
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра падатковы манэўр Расеі
«Яшчэ з Барысам Ельцыным мы дамовіліся, што ў рамках саюзнай дамовы нашы прадпрыемствы будуць працаваць у роўных умовах», — сказаў Лукашэнка.
Аднак, удакладніў ён, расейскія прадпрыемствы спажывалі расейскі газ па 60 даляраў, а беларускія — па 200. Мала таго, з боку Расеі пачаліся выняткі — Беларусь пачалі вінаваціць у зарабляньні на перапродажы прадукцыі нафтаперапрацоўкі. А ўрэшце, працягнуў Лукашэнка, дайшлі да ўвядзеньня падатку на здабычу прыродных рэсурсаў. Па падліках Лукашэнкі, 3 мільярды 400 мільёнаў даляраў Беларусь ужо страціла і страціць нашмат больш, калі ня будзе кампэнсацыі.
«Мы губляем там, дзе нават не абмяркоўвалася. Але на каленях поўзаць ня будзем — ёсьць магчымасьць перакрэдытавацца ў заходніх банках, нават на больш выгадных умовах», — падсумаваў Лукашэнка
Пытаньне Раманчука на #agl1 была пра «кошмарить бизнес» і дзеяньні сілавікоў у эканамічных пытаньнях. Лукашэнка каж… https://t.co/1dGKAEcJyn
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Антыбеларускі крок Расеі
Разгаварылі, зачапілі Лукашэнку тэмай падатковага манэўру. І ён выцягнуў усе крыўды. Паводле яго, Расея адмыслова правяла гэты манэўр, каб пазбавіць Беларусь даходаў. То бок гэта чыста антыбеларускі крок.
Таксама Масква тармозіць перамовы пра газ на наступны год. І наконт крэдыту — таксама няма адказу ад РФ. Вось і ўвесь вынік перамоваў у Сочы.
Лукашэнка расказвае на #agl1, што амніставаў нейкага IT-бізнэсоўца, які недаплаціў падаткі. Пра каго гэта, ня кажа,… https://t.co/X0aCBXFWeI
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка паслухаў, што Раманчук кажа пра эканоміку, пра затрыманьні бізнэсоўцаў і недалібэралізацыю #agl1 Просіць… https://t.co/H2tnDSBlBo
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019