Адцягвае ўвагу ад сацыяльных праблем
Пакуль усё верціцца вакол тэмы незалежнасьці, вонкавай пагрозы сувэрэнітэту, інфармацыйнай бясьпекі, разуменьня беларускай ідэнтычнасьці, ідэалёгіі. Гэта выгадна Лукашэнку. Бо адцягвае ўвагу ад пытаньня, якое сёньня найбольш хвалюе сярэдняга беларуса. А менавіта: беларуская сацыяльная мадэль прывяла ў тупік. Прамысловасьць памірае, у рэгіёнах няма працы. Сярэдні заробак 10 гадоў стаіць на адным месцы. Патрэбны перамены. Трэба нешта рабіць. Але на гэтае пытаньне ва ўладаў няма адказу. Таму лепш яго не абмяркоўваць.
Чужы полк
Цікавая пазыцыя па прапанове Дзерманта праводзіць публічна акцыю «Бессьмяротны полк».
Адказ фактычна — не. Тлумачэньне: «Бессьмяротны полк» — расейская ідэя, капіяваньне беларускай акцыі «Беларусь памятае», якая, паводле Лукашэнкі, існавала ў Беларусі здаўна.
Гэта не забарона, але выразны сыгнал грамадзтву і апарату — у нас свая акцыя, «полк» — расейская.
Лукашэнка катэгарычна супраць акцыі «Несьмяротны полк» у Беларусі
Пра супрацу з Кітаем
У красавіку Аляксандар Лукашэнка плянуе візыт у Кітай, які, ягонымі словамі, стаў найважнейшым стратэгічным партнэрам Беларусі — асабліва на фоне праблемаў з пастаўкамі беларускай прадукцыі ў Расею.
Ён адзначыў, што высокімі тэмпамі растуць аб’ёмы інвэстыцый у вытворчасьць і спартыўную інфраструктуру (будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёну і басэйну), а ракетны комплекс «Палянэз» зьявіўся дзякуючы не расейскай, а кітайскай падтрымцы. Лукашэнка пахваліў Кітай, што супраца адбываецца без інтрыг і хітрыкаў, як гэта ўласьціва Расеі.
Лукашэнка, так бы мовіць, КАПСЛОКАМ кажа (не крычыць, але выразна так), што кітайцы даюць крэдыт «ПОД ДВА ПРОЦЕНТА»… https://t.co/OqzM3UcFPJ
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Ну, пералічым. Лукашэнка апраўдвае будаўніцтва ня толькі Палаца незалежнасьці, але і новага будынку Вярхоўнага суду… https://t.co/FhRFycsnwY
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Здаецца, Качанава з Румасам не танцавалі, але Лукашэнка кажа, усё роўна ўсім спадабалася #agl1 https://t.co/V5PkaQLVLS
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра нацыянальную ідэю і «Несьмяротны полк»
Лукашэнка прызнаўся, што ў Беларусі дагэтуль ніхто не сфармуляваў нацыянальную ідэю, якая б захапіла ўвесь народ.
«Няма ідэалёгіі, каб лягла на душу кожнаму», — сказаў ён, панаракаўшы на «махровы фармалізм» у гэтай справе з боку сваёй адміністрацыі.
Лукашэнка катэгарычна выступіў супраць капіяваньня расейскай патрыятычнай акцыі «Несьмяротны полк», паколькі нашмат раней была запачаткаваная кампанія «Беларусь памятае». У Маскве гэта толькі перанялі і выдалі за сваю ідэю.
Лукашэнка кажа, хацеў, каб Качанава з Румасам патанчылі #agl1 https://t.co/iNEFABe3Uk
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Закручвае гайкі
Адказваючы на пытаньне журналіста «Эўрарадыё» Зьмітра Лукашука, дэкляраваў закручваньне гаек прынамсі па дзьвюх пазыцыях.
Ён публічна заявіў, што беларускамоўны ўнівэрсытэт ліцэнзію не атрымае. Маўляў, дастаткова беларускай мовы ў ВНУ. Вядома, што ўсяго каля 300 студэнтаў навучаюцца на беларускай мове.
І пазыцыя па сьвяткаваньні гадавіны ўтварэньня БНР. «На стадыёне Дынама гэтага ня будзе. Давайце зьбірацца на Бангалоры. 100 гадоў адзначылі, ладна». «Ладна» — у сэнсе на круглы юбілей далі адмысловы дазвол, для іншых датаў — на Бангалор.
А, вось як зьяўляецца ў народу нацыянальная ідэя… #agl1 https://t.co/YWzqAYxyrB
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра Курапаты, лаву Клінтана і рэстарацыю «Поедем Поедим»
Аляксандар Лукашэнка таксама адрэагаваў на абвінавачаньні ў ігнараваньні Курапатаў. Усё выкарыстоўваецца ў прапагандысцкіх мэтах, заявіў ён.
«Там пахаваныя нашы людзі і асабіста мне ня хочацца варушыць косьці. Вы ўпэўненыя, што забівалі толькі пры Сталіне? Што не забівалі немцы габрэяў?
Прыляцеў Клінтан, лаўку паставіў. Разбурылі. Я сказаў, каб уначы па маёй камандзе аднавілі, каб супраць улады не плявузгалі.
І чаго так па-зьверску ставіцеся да прадпрымальнікаў, якія паставілі за паўкілямэтра рэстаран? Ну паглядзелі, пастаялі, успомнілі, зайшлі туды, выпілі па чарцы. Што ў гэтым дрэннага? Гэта ж ня супраць Курапатаў рэстаран!»
Лукашэнка расказаў пра сваё разуменьне канфлікту вакол рэстарацыі «Поедем поедим» пад самымі Курапатамі — месцам ма… https://t.co/8XQuKE7bnK
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
«Столетие отпраздновали, ну хватит!» #agl1 https://t.co/mAjRM9wvxt
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Сьвяткаваньня БНР-101 на стадыёне «Дынама» ня будзе
Лукашэнка выказаўся адносна пашырэньня выкладаньня па-беларуску ў школах, стварэньня беларускамоўнага ВНУ і сьвяткаваньня БНР-101.
«Так, мы, канечне адрозныя ад расейцаў... Ведаю, што адна з дэпутатаў ініцыюе такія пытаньні. Але я пагадзіўся з матывацыяй, што стварэньне такога ўнівэрсытэту немэтазгоднае — хапае мовы ў нашых ВНУ. Навошта акцэнтаваць на гэтым увагу? Не разумею.
Што тычыцца сьвяткаваньня БНР на „Дынама“, то такога ня будзе. Ідзіце на Бангалор, там абсталяванае месца на правядзеньне падобных акцый. Навошта лезеце на стадыён? Ня трацьце нэрвы, не ідзіце на канфрантацыю. 100-годзьдзе — вялікая дата, адсьвяткавалі. І ўсё, хопіць», — адзначыў ён.
Напад на апазыцыю
Як толькі дайшоў да тэмы апазыцыі, дык адразу перайшоў да грубасьці, паабяцаў кінуць апазыцыю ў полымя.
Лукашэнка вырашыў не дазваляць #БНР101 на менскім стадыёне «Дынама». А зварот падаваўся не яму, а Менгарвыканкаму.… https://t.co/LnoDg6YsHV
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Гэта было пра «казакоў»? Ці пра Захад? #agl1 https://t.co/ZejMSwiokM
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
У Беларусі па-беларуску навучаецца 291 студэнт (паводле дасьледаваньня BISS). З 1990-х колькасьць студэнтаў, якія н… https://t.co/z1HA2Dct0i
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Трэці «наезд» на Польшчу
Адказваючы на пытаньне карэспандэнта «Эўрарадыё» Зьмітра Лукашука, Лукашэнка рытарычна запытаў журналіста: «А чаму ў Польшчы друкуюцца карты, дзе мяжа Польшчы праходзіць каля Менску?»
Ужо трэці раз падчас размовы Лукашэнка сам, без усялякіх пытаньняў і бязь нейкай неабходнасьці, у нэгатыўным ключы згадвае Польшчу. І гэта на фоне таго, што апошнім часам афіцыйная Варшава праводзіць даволі памяркоўную палітыку ў дачыненьні афіцыйнага Менску і нават, паводле назіральнікаў, робіць Менску пэўныя саступкі. Такое ўражаньне, што гэта робіцца для замежнага (расейскага) слухача.