Пра незалежнасьць ад Расеі
Аляксандар Лукашэнка сказаў, што сёньняшняя Беларусь не настолькі залежная ад Расеі, як у 1990-х. І заявіў, што Беларусь гатовая набываць нафту ў іншых дзяржавах — як толькі ў лістападзе закончыцца мадэрнізацыя нафтаперапрацоўчых заводаў. «Толькі каму стане ад гэтага лепш?» — задаўся ён рытарычным пытаньнем.
Антыўкраінская прапаганда, мяркуе Лукашэнка, толькі карысная Парашэнку перад выбарамі #agl1 https://t.co/kdb7yNE6Rc
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка кажа, ня хоча вайны. Сьцьвярджае, нехта ў апазыцыі хоча разьвязаць вайну, як ва Ўкраіне — «я вас первым б… https://t.co/TCS6HJFRD6
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
«Беларусь уже не та, что была во времена Олега Трусова» (дзейнага старшыні Таварыства беларускай мовы, які быў дэпу… https://t.co/TUhuZWLRYw
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра інфармацыйную бясьпеку ад Расеі
Далі слова незалежным СМІ. Карэспандэнт «Эўрарадыё» Зьміцер Лукашук спытаў Лукашэнку, якія сілы ў Расеі дзейнічаюць супраць Беларусі, абвінавачваючы ў развароце на Захад, крытыкуючы сьвяткаваньне абвяшчэньня незалежнасьці БНР, моўныя ініцыятывы.
Лукашэнка адказаў, што ў беларусаў не хапае «канструктыву», каб супрацьстаяць і Захаду, і Ўсходу. Згадаў пра фільм «Хросны бацька» на НТВ, сказаўшы, што гэта абражае ня толькі яго, а і ўсю краіну. Але выказаў перакананасьць, што Расея ня хоча страціць Беларусь, а дыскрэдытацыя — гэта замова асобных сілаў. Пры гэтым куды большай небясьпекай назваў палітыку заходніх дзяржаў, перадусім Польшчы, якая разьмяшчае «натаўскія» ракеты на мяжы зь Беларусьсю. Таму да праблемы трэба падыходзіць канструктыўна, сказаў ён.
Лукашэнка спытаў, зь якой краіны працуе @euroradio. Ён спытаў, чаго гэта ў Польшчы зарэгістраваныя. Яму адказалі: б… https://t.co/7LOWKXcKQ3
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка паабяцаў, што @euroradio правераць на «канструктыўнасьць» #agl1 https://t.co/ADcNhECFbJ
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Выбары пакуль не абвешчаныя
Рашэньне пра тэрміны выбараў не прынятае. Можна верыць. А ў тое, што ўлады ня будуць праводзіць датэрміновыя выбары, падбіраючы выгадны для сябе час, — цяжка паверыць.
Пра «гонку ўзбраеньняў»: колькі трацяць на абарону Польшча і Расея
У разгары «гонка ўзбраеньняў», заявіў на сустрэчы з журналістамі Аляксандар Лукашэнка, маючы на ўвазе Польшчу. Свабода сабрала факты.
«Польшча да 2026 году затраціць на абарону 50 мільярдаў даляраў. І ўсе маўчаць. Але каб заўтра прайшла навіна, што Расея высунула дадатковы полк на захад ад Масквы, быў бы сусьветны гвалт. Дык давайце выпрацоўваць адзіныя крытэрыі падыходу да такіх падзеяў», — заявіў Лукашэнка 1 сакавіка.
У Польшчы сапраўды зацьверджаны плян тэхнічнай мадэрнізацыі ўзброеных сілаў, які прадугледжвае выдаткі ў памеры 185 злотых (50 мільярдаў даляраў) да 2026 году (на 7 гадоў). Гэтыя выдаткі будуць павялічвацца з 3 мільярдаў даляраў сёлета да 8 мільярдаў даляраў у 2026 годзе.
Вайсковыя выдаткі Расеі складаюць штогод апошнім часам прыкладна каля 3 трыльёнаў рублёў (каля 44 мільярдаў даляраў).
Польшча мяркуе выдаткаваць на мадэрнізацыю войска 50 мільярдаў даляраў за 7 гадоў, Расея траціць на абарону прыкладна 40 мільярдаў даляраў штогод.
Пра выбары
Лукашэнка сказаў, што цягам двух гадоў у Беларусі будуць праведзеныя дзьве выбарныя кампаніі — прэзыдэнцкая і парлямэнцкая. Але канкрэтных тэрмінаў не ўдакладніў, заявіўшы, што апазыцыйныя СМІ «штучна нагнятаюць абстаноўку». Але здаваць «іспыт» давядзецца ўсім — і прэзыдэнту, і ўладзе, і народу. Нельга акунуцца ў бойку, ад якой пацерпіць краіна.
Паабяцаў, што ўсё будзе «сумленна і канкурэнтна». А хто зробіць стаўку на канфрантацыю і разбурэньне стабільнасьці, «адкажу адэкватна», падсумаваў ён.
Менск не гумовы
Гаворачы пра ўнутраныя праблемы, Аляксандар Лукашэнка акцэнтаваўся на буйных гарадах, якія незаслужана абмінулі ўвагай. І падкрэсьліў, што Менск — не гумовы, усіх прыняць ня можа. Таму трэба «шавяліцца» — і ўладам, і самім людзям.
Калі пачынаюць у нечым папракаць, Лукашэнка кладзе Пуціну на стол спасылкі на Telegram і прапагандысцкія сайты, пыт… https://t.co/VD0wYT5poy
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Распранайцеся і працуйце
Асноўны тэзіс па сацыяльна-эканамічных праблемах: усе патрэбныя рашэньні ўладай прыняты, ўсе умовы для разьвіцьця створаныя. Трэба распранацца і працаваць. Калі няма вынікаў, то самі беларусы вінаватыя. Вельмі паказальная выснова.
Пра выбары: усё будзе чэсна, кажа Лукашэнка #agl1 https://t.co/xtumV8ctzs
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
А памятаеце тое «дэвальвацыі ня будзе»? Гэта не вось гэта было?.. #agl1 https://t.co/UaGRvzSF54
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Патрэбны час, каб будаўнікі сышлі зь Менску «и не делали его резиновым», кажа Лукашэнка. А тое, кажа, крытыкуюць за… https://t.co/pErNFi3mkV
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка «прызнаў сваю віну» ў тым, што людзі звыклі, што трэба чакаць ад Лукашэнкі, каб ён нешта зрабіў ці каго-н… https://t.co/llWubvUt8L
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Багданкевіч: Адзіны рубель — сродак паглынаньня Беларусі Расеяй
Прафэсар, былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч пракамэнтаваў выказваньні Лукашэнкі пра адзіную з Расеяй валюту.
«Сьмешна думаць, што нешта зьменіцца, калі эмісійны цэнтар будзе не ў Маскве, а ў нейкім іншым расейскім горадзе. Тут няма ніякай розьніцы. Аднак гэтае пытаньне другаснае.
Што такое рубель? Гэта толькі інструмэнт, які адлюстроўвае эканоміку краіны. А што такое эканоміка Расеі ў параўнаньні з эканомікай нашай краіны? Гэта 80% з гакам на карысьць расейцаў. І таму казаць пра нейкую роўнасьць можна толькі на нарадах. А да рэальнасьці гэтыя словы ня маюць ніякага дачыненьня. Насамрэч ніякай роўнасьці няма і ня будзе», — лічыць Багданкевіч.
Якія пытаньні прысылалі на БелТА да #agl1. Ну, або якія пытаньні БелТА захацела пераказаць з тых, якія прысылалі https://t.co/Kt3Ih1le6x
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра расейскую тэлепрапаганду
Аляксандар Лукашэнка панаракаў, што ў той час, як усе «прапагандысцкія ды так званыя незалежныя» расейскія тэлеканалы «прастрэльваюць» празь Беларусь прастору ад Ўладзівастоку да Бэрліну, прысутнасьць у расейскай інфармацыйнай прасторы беларускага вяшчаньня сутыкнулася з жорсткім супрацьстаяньнем.