Здаецца, адбыўся ці ня першы ў гісторыі «Youtube shoutout» у Лукашэнкі — яму на #agl1 расказалі пра канал беларуска… https://t.co/tvBG608N8C
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
45 хвілін пра Расею
Пра адносіны з Расеяй, адказваючы на першае пытаньне, Лукашэнка гаварыў цэлых 45 хвілін. Відаць, гэты сюжэт быў падрыхтаваны, каб зьняць многія пытаньні.
Быў выказаны цэлы набор сустрэчных прэтэнзій на адрас Расеі. Але, што важна, Беларусь ня будзе шантажаваць Расею ўмовамі захаваньня двух расейскіх вайсковых аб’ектаў, якія знаходзяцца на беларускай зямлі.
Чаму Расея ня хоча прыняць беларускія тэлеканалы, пытае Лукашэнка. «Ня нейкую там „Народную волю“, якая можа шырока… https://t.co/dtVDveOoZo
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка парадаваўся, як яго спыталі пра моладзь, інфармацыю і прапаганду #agl1 https://t.co/py7WcwlBzp
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра расейскія вайсковыя базы
«Нуль рублёў плаціць Расея за дзьве ваенныя базы, — прызнаўся Лукашэнка. — Але калі зайшла размова пра падтрымку беларускай арміі, генэралы пачалі круціць носам. Дык я што, мушу плаціць за аўтамат Калашнікава, каб абараняць расейскія базы? Ну і што? Нічога, давялося купляць...»
У Беларусі існуе два расейскія вайсковыя аб’екты — у Ганцавічах і Вілейцы.
«Чаму нам даводзіцца купляць у Расеі аўтаматы?» — абураецца Лукашэнка #agl1 https://t.co/vqucK2VGTu
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Гэта не пра тое, пра што вы падумалі. Наадварот, гэта пра тое, што беларусаў выкарыстоўвалі супраць Расеі (?) #agl1 https://t.co/tOUUhS0X0n
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка пярэчыць сам сабе
Лукашэнка заяўляе: «Няма ніякіх намераў у вялікай краіны (мае на ўвазе Расею) паглынуць Беларусь». Цікава, наколькі гэтыя словы кіраўніка Беларусі не супадаюць са шматлікімі ягонымі ранейшымі заявамі пра пагрозу незалежнасьці.
Дастаткова прыгадаць заяву ў чэрвені 2018 году: «Мы на фронце, калі мы ня вытрымаем гэтыя гады, правалімся — значыць, трэба будзе ўвайсьці ў склад нейкай іншай дзяржавы альбо аб нас проста будуць выціраць ногі». Альбо зусім сьвежая заява ад 14 студзеня — «Беларусь і зьлева, і справа, і на Захадзе, і на Ўсходзе зазнае сур’ёзную рэвізію на прадмет сувэрэнітэту і незалежнасьці».
Відаць, на цяперашні момант перамоваў з Масквой тэзіс пра «пагрозу незалежнасьці» Лукашэнку ўжо не патрэбен, ён, хутчэй, можа служыць перашкодай для перамоўнага працэсу. Лукашэнка таксама заявіў, што калі правесьці ў Беларусі рэфэрэндум аб аб’яднаньні з Расеяй, то 98 адсоткаўбеларусаў прагаласуе супраць. Такім чынам, відавочна даецца ўстаноўка, што такі рэфэрэндум не патрэбен і яго ня будзе.
Пра беларусаў-нахлебнікаў
«Расея ня ведае, што адбываецца ў „малодшага брата“, — заявіў Лукашэнка. — Перастаньце нас вінаваціць у тым, што мы „нахлебнікі“ — тады мне самому ня хочацца ніякіх саюзаў. Казыраюць, што нам выдалі крэдыт на АЭС пад 4,8%, а Армэніі і Віетнаму — пад 3%. Дык дзе тое асаблівае стаўленьне? Самі ўзялі крэдыт у ЗША меней чым пад 1%, а нам даюць пад 9%. За якое пытаньне не вазьміся, куды ні кінь — усюды клін».
Зноў: «мы не нахлебники» адносна Расеі, пераконвае Лукашэнка #agl1 https://t.co/ueqeignDvi
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка наракае: крэдыты на АЭС Армэніі і Віетнаму далі пад меншыя адсоткі, чым Беларусі! #agl1 https://t.co/sgGJtEYLDh
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка пра абмежаваньне экспарту прадуктаў з Польшчы і іншых краінаў празь Беларусь у Расею. Кажа, расейцы ставя… https://t.co/BX1S1ukAyC
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра расейскага барона
Лукашэнка назваў былога міністра сельскай гаспадаркі Расеі Аляксандра Ткачова «баронам», які ніколі не прапусьціць беларускую прадукцыю праз свае карысьлівыя інтарэсы.
Ткачоў набыў шэраг перапрацоўчых прадпрыемстваў і цяпер нэўтралізуе моцных канкурэнтаў. У гэтым зьвязку ён даў зразумець, што Маскве трэба найперш спыніць лабіяваць сваіх алігархаў, якія не даюць беларусам выйсьці на агульны рынак.
Мы за, а нават супраць
Лукашэнка выклаў свой падыход да канцэпту Саюзнай дзяржавы, які ён выкладаў раней. Мы «за», але на раўнапраўнай аснове. У тым ліку і наконт валюты. На што, зразумела, Расея пайсьці ня можа. І народ Беларусі не падтрымае далучэньня Беларусі да Расеі. Гэта значыць фармальна мы гатовыя, але ў рэальнасьці — «супраць».
Пра тое, што беларусы ня хочуць у Расею
На перакананьне Лукашэнкі, 98% беларусаў на магчымым рэфэрэндуме пра аб’яднаньне з Расеяй выказаліся б супраць такога кроку: «Чым дрэнна займацца саюзным будаўніцтвам, але жыць у сваім доме?»
Ён запэўніў, што ў размовах з Уладзімірам Пуціным яны гэтую пазыцыю вырашылі. А вядомую фразу пра «яднаньне на ўзроўні прэзыдэнтаў» было сказана жартам. Але калі казаць аб прынцыпе раўнапраўя, то чаму не гавораць, каб далучыць да Беларусі Расею, а не наадварот, як пастаянна мусіруецца, задаўся пытаньнем Лукашэнка.
Лукашэнка кажа, расейцы ня хочуць раўнапраўя ў «саюзнай дзяржаве», яго як прэзыдэнта гэтай дзяржавы #agl1 https://t.co/8HCKlcvefe
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра забарону зносу савецкіх помнікаў
Лукашэнка прызнаўся, што спыніў знос помнікаў і перайменаваньне вуліц — трэба, каб народ сам да гэтага «сасьпеў». І абвінаваціў Расею, што тая сама паказала прыклад «ленінападаў» ва Ўкраіне, калі дэмантавала помнік Дзяржынскага на Лубянцы.
Пра адзіную валюту з Расеяй
Пра адзіную саюзную валюту Лукашэнка сказаў наступнае: «Навошта нам выдумляць талер? Будзе агульны рубель, але не расейскі і не беларускі. І эмісійны цэнтар не ў Маскве, а ў Смаленску ці ў Санкт-Пецярбургу».
Лукашэнка пра знос помнікаў кажа, Расея першая пачала. Перайменаваньне вуліцаў ён спыніў у 1990-х — мяркуе, не памы… https://t.co/zotqeuB6m0
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019