Лукашэнка кажа, прапанаваў Пуціну эмісійны цэнтар адзінай валюты ці ў Смаленску, ці ў Піцеры. Але нешта не пайшло… https://t.co/fdZQVoTz2V
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра саюзную дзяржаву з Расеяй
Першае слова далі прадстаўніку расейскага СМІ «Говорит Москва». Той пацікавіўся пэрспэктывамі так званай Саюзнай дзяржавы — маўляў, гэта вельмі хвалюе Расею.
«Дзякуй Богу, што ў Расеі нарэшце пачалі хвалявацца, з чаго раптам? — пажартаваў Лукашэнка. — Калі мы падпісалі дамову, там былі прадугледжаныя крокі па стварэньні Саюзнай дзяржавы? Былі. І галоўны — прыняцьце Канстытуцыі, дзе былі б прапісаныя ўсе пункты, ад агульнай валюты да органаў кіраваньня. Нічога не адбылося. І раптам успомнілі.
Я заўсёды гаварыў, што лёс наш такі — жыць разам. Як гісторык падводжу пад гэта ў тым ліку гістарычную базу. Да гэтага часу маглі б жыць калі не ў фэдэрацыі, дык у канфэдэрацыі. Але сама Расея была да гэтага не гатовая!»
Лукашэнка пра свой гістарычны аналіз расейска-беларускіх дачыненьняў. Кажа, «мы ня толькі як людзі завязаныя адзін… https://t.co/laoi5ix3yJ
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Лукашэнка пытае, чаго ж Расея ў 1990-я не правяла рэфэрэндум пра «саюзную дзяржаву» #agl1 https://t.co/PiWD8Trkyo
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Першае пытаньне на #agl1 — ад «Говорит Москва» пра так званую саюзную дзяржаву і перамовы з Пуціным. Лукашэнка кажа… https://t.co/expm3dg7Rn
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра адкрытую хлусьню
Лукашэнка заявіў, што рэгулярна праглядае ўсю аналітыку — і афіцыйную, і незалежную. І яго зьдзіўляе, калі ідзе адкрытая хлусьня. Ён заклікаў да аб’ектыўнасьці «лідэраў меркаваньняў», адказных за фармаваньне грамадзкай думкі.
Тон — канфрантацыйны
З самага пачатку Лукашэнка ўзяў канфрантацыйны тон. Адразу кінуўся абвінавачваць незалежныя мэдыя за неаб’ектыўнасьць, «дэструктыўную крытыку», маўляў, яны вешаюць «локшыну на вушы». Чамусьці адразу пачаў абвінавачваць Польшчу.
А былі ўжо выпадкі?.. #agl1 https://t.co/P1WqgTYe93
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра гонку ўзбраеньняў
У разгары «гонка ўзбраеньняў», заявіў Лукашэнка:
«Польшча да 2026 году затраціць на абарону 50 мільярдаў даляраў. І ўсе маўчаць. Але каб заўтра прайшла навіна, што Расея высунула дадатковы полк на захад ад Масквы, быў бы сусьветны гвалт. Дык давайце выпрацоўваць адзіныя крытэрыі падыходу да такіх падзеяў».
Аляксандар Лукашэнка кажа, калі амэрыканцы намякнуць, палякі адразу папросяць зброю! #agl1 https://t.co/hgw1gwVxmv
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Пра фэйкавыя навіны
Аляксандар Лукашэнка пачаў прамову з «фэйкавых навінаў», «якія падвышаюць градус напружанасьці ў грамадзтве».
«Таму трэба, каб СМІ, якія пазыцыянуюць сябе як незалежныя (як і незалежныя экспэрты), адчувалі „мяжу дапушчальнага“, адказвалі за кожнае сказанае слова», — заявіў Лукашэнка.
Ну, спрабуем, спрабуем #agl1 https://t.co/78E3CD8Ynh
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Трансьляцыя #agl1 ужо пачалася на дзяржаўнай тэлевізіі, але пакуль бяз гуку. Ну, лааадна… https://t.co/eV83YjNNE6
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
Наш журналіст ужо на #agl1. Бачым прадстаўнікоў праваслаўнай царквы, касьцёлу, мусульманскага муфція… Нешта ня бачы… https://t.co/jxZMYTEb0I
— Радыё Свабода (@svaboda) 1.3.2019
«Вялікая размова» адбываецца на фоне спрэчак Лукашэнкі з Крамлём, у якіх ён то бачыць, то ня бачыць пагрозы сувэрэнітэту. Неўзабаве маюць агучыць даты парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў — нейкія зь іх могуць прайсьці ўжо 1 сьнежня. Эканоміка тым часам ня падае і не асабліва расьце: «па пяцьсот» зноў не ўтрымаліся; ня ўсе паказьнікі вярнуліся на ўзровень да крызісу; Беларусь усё набірае крэдыты на выплату крэдытаў.
Большую частку папярэдняй «размовы» Лукашэнка зьвяртаўся да Яраслава Раманчука — эканаміста з апазыцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі. За сем з паловай гадзінаў той не выходзіў з залі, як і сам Лукашэнка.
Раманчук запрошаны і на сёньняшнюю размову. Прысутнічаюць і прадстаўнікі апазыцыі: старшыня БНФ Рыгор Кастусёў, Алег Трусаў і дэпутатка, цяперашняя старшыня ТБМ Алена Анісім…
У Свабоды ёсьць шмат пытаньняў, якія хацелася б спытаць у Лукашэнкі. Тут сфармулявана 10 асноўных. У мінулым красавіку Лукашэнка размаўляў зь дзяржаўнымі СМІ — Свабоду туды не паклікалі, мы агучылі 12 пытаньняў, Лукашэнка даў адказы на палову зь іх.
На сустрэчы з Лукашэнкам прысутнічае карэспандэнт Свабоды. Як і мінулым разам, на яе запрасілі прадстаўнікоў незалежных СМІ — але той раз ім не далі нічога спытаць.
Мінулая «Вялікая размова…» прайшла два гады таму, 3 лютага 2017-га. Яна стала рэкордна доўгай для Лукашэнкі — 7 гадзінаў і 21 хвіліна.