Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч прапанаваў Лукашэнку «бальную сыстэму» для парушальнікаў правілаў дарожнага руху


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 28 лютага міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч расказаў на дзяржаўнай тэлевізіі аб агучаных на сустрэчы прапановах, у тым ліку прапанове, каб тых, хто парушае правілы дарожнага руху, часова пазбаўляць правоў паводле «бальнай сыстэмы».

Як піша БелаПАН, Ігар Шуневіч прапанаваў для тых, хто «наўмысна неаднаразова ігнаруе і парушае правілы дарожнага руху дзясяткі і больш разоў цягам году», увесьці сыстэму з пэўнай колькасьцю балаў за парушэньні, «з пэрспэктывай часовага пазбаўленьня іх права кіраваць аўтамабілем».

Балы будуць налічваць і тады, калі парушальнік выступаў у ролі пешахода. Колькасьць балаў за парушэньне будзе залежаць ад цяжкасьці і грамадзкай небясьпечнасьці ўчынку. Меркавана, балы будуць «згараць» праз год пасьля парушэньня.

Ці запрацуе такая сыстэма, залежыць цяпер ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — яна ўтрымліваецца ў законапраекце «Аб дарожным руху», вынесеным на разгляд у вясновую сэсію. На грамадзкім абмеркаваньні, якое было ў 2018 годзе, большая частка рэспандэнтаў падтрымала ідэю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG