Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад перадаў скаргу на Шуневіча за «дзіравых» людзей у Генпракуратуру


Ігар Шуневіч
Ігар Шуневіч

Генэральная пракуратура Беларусі другі раз разгледзіць зварот Праваабарончага цэнтру «Вясна», прадстаўнікі якога патрабавалі прыцягнуць міністра Шуневіча да крымінальнай адказнасьці.

Рэзалюцыю ў Генпракуратуру падпісаў намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі, піша «Вясна».

Гаворка ідзе пра інтэрвію Шуневіча, у якім ён назваў частку грамадзян Беларусі «дзіравымі». Некаторыя ўспрынялі гэтае выказваньне як адрасаванае ЛГБТК+ супольнасьці.

Першапачатковы зварот праваабаронцаў Генпракуратура і Сьледчы камітэт разглядаць адмовіліся.

Праваабаронцы адзначалі, што ў беларускім грамадзтве і так дастаткова высокі ўзровень гамафобіі, што часам прыводзіць нават да злачынстваў супраць жыцьця і здароўя грамадзянаў з матываў нянавісьці менавіта паводле іх сэксуальнай арыентацыі.

МУС і сэкс: што адбывалася апошнім часам

  • 17 траўня 2018 году, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, амбасады Вялікай Брытаніі і ЗША ў Менску вывесілі вясёлкавыя сьцягі.
  • 20 траўня 2018 Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала заяву, дзе назвала аднаполыя адносіны падробкай.
  • 21 траўня кіраўнік МУС Ігар Шуневіч назваў вывешваньне міжнароднага сымбаля ЛГБТ-супольнасьці прапагандай «непрымальнага» ладу жыцьця.
  • 7 чэрвеня 2018 Шуневіч заявіў, што «ахова маральнасьці» — гэта функцыя МУС, хоць такой функцыі ў законе «Аб органах унутраных спраў» няма.
  • Улетку супрацоўнікі міліцыі неаднаразова ладзілі аблавы на закрытыя ЛГБТ- і сьвінг-вечарыны, удзельнікаў затрымлівалі.
  • У сьнежні 2018 году ў інтэрвію тэлеканалу АНТ Шуневіч назваў частку грамадзян Беларусі «дзіравымі». Некаторыя ўспрынялі гэтае выказваньне як адрасаванае ЛГБТК+ супольнасьці. Праваабарончы цэнтар «Вясна» назваў гэтае выказваньне гамафобным і патрабавала прыцягнуць Шуневіча да крымінальнай адказнасьці. Генпракуратура назвала выказваньне «асабістым меркаваньнем».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG